19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Фарм-клубамі ХК "Дынама-Мінск" будуць "Юнацтва" і "Шахцёр"


Фарм-клубамі ХК "Дынама-Мінск" у сезоне 2018/2019 будуць клубы экстралігі "Юнацтва" і "Шахцёр", паведамілі ў прэс-службе "зуброў".


Сёння ў офісе ХК "Дынама-Мінск" адпаведныя дакументы падпісалі генеральны дырэктар клуба Анатоль Курылец, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ХК "Юнацтва-Мінск" Аляксей Торбін і дырэктар ХК "Шахцёр" (Салігорск) Юрый Будзько.

"Раней мы паведамлялі, што са структуры нашага клуба выходзіць "Дынама-Маладзечна". Супрацоўніцтва з вядучымі камандамі нашага нацыянальнага першынства - "Юнацтвам" і "Шахцёрам", дазвол на якое атрымана ад КХЛ, дасць магчымасць выканаць задачу па прыцягненні маладых беларускіх ігракоў і зрабіць гэта з найбольшай эфектыўнасцю", - адзначыў Анатоль Курылец.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.