Вы тут

Прынята рашэнне аб дэпартацыі/высылцы 48 іншаземцаў


У сталіцы прайшло спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) “Нелегал”, мэтай якога было процідзеянне незаконнай міграцыі, аздараўленне на тэрыторыі горада крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, спыненне з іх боку правапарушэнняў.


Супрацоўнікамі службаў і падраздзяленняў мінскага гарнізона праводзілася комплексная адпрацоўка рынкаў, гасцініц, інтэрнатаў, чыгуначных станцый, аб’ектаў, якія будуюцца, прыватных адрасоў, па якіх незаконна пражывалі замежныя грамадзяне, іншых месцаў магчымага з’яўлення апошніх, што знаходзіліся на тэрыторыі Мінска без прававых падстаў.

Па інфармацыі ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, падчас праведзеных мерапрыемстваў за парушэнні заканадаўства выяўлена і прыцягнута да адказнасці 420 грамадзян. У адносінах да 48 іншаземцаў прыняты рашэнні ад дэпартацыі/высылцы з нашай краіны. У адносінах да аднаго іншаземца заведзена крымінальная справа за парушэнне тэрміна забароны ўезда ў Рэспубліку Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.