19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Пленэр "Паўночны вецер" пройдзе ў Віцебску 26-27 мая


Трэці лэнд-арт-пленэр "Паўночны вецер" пройдзе ў Віцебску 26-27 мая, у гэты раз яго пляцоўкай стане батанічны сад, паведаміла дырэктар культурна-асветніцкай установы "Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў "Прастора" Аксана Кузіна.


Фота: vkurier.by

"Лэнд-арт - гэта ландшафтнае мастацтва стварэння арт-аб'ектаў у прыродзе з прыроднага матэрыялу. У гэтым годзе экспертам пленэра выступіць фларыст, выкладчык міжнароднага ўзроўню Ая Жагарыня (Латвія), якая не толькі будзе ацэньваць працы ўдзельнікаў, але і дапаможа парадамі. Мы запрашаем гараджан і гасцей горада стаць гледачамі як самога творчага працэсу, так і выставы арт-аб'ектаў", - сказала Аксана Кузіна.

Гарадской лэнд-арт-пленэр "Паўночны вецер" праводзіцца ў Віцебску з 2016 года як ключавы элемент Urban Art форуму. Традыцыйна мерапрыемства арганізуецца да Еўрапейскага дня паркаў (24 мая). "У гэтым годзе яго тэмай абвешчаныя "Знакі": асноўная ўвага нададзена ўзаемасувязі паміж прыроднай спадчынай і культурнай самабытнасцю розных народаў. У падтрымку тэмы мы пачынаем праграму "Прастора і мастацтва" па стварэнні гарадскіх месцаў любавання. І першым крокам да гэтага стане акцыя 27 мая, падчас якой у батанічным садзе будуць пасаджаны сакуры Кіку-Шыдарэ - першыя насельнікі тэматычнай тэрыторыі "Японскі сад", - дадала Аксана Кузіна.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.