20 Чэрвень, серада

Вы тут

Белдзяржцырк прадставіў новую праграму


Ужо сёння, 19 мая, у сталічным цырку адбудзецца прэм'ерны паказ праграмы «Цырк! Цырк! Цырк!», якая працягнецца да 22 ліпеня. Стваральнікі абяцаюць радаваць відовішчнымі трукамі, незвычайнай дрэсурай і добрым гумарам. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на генеральнай рэпетыцыі, каб даведацца, чым сёлета будуць здзіўляць дарослых і маленькіх гледачоў.


У аснове сюжэту — гісторыя пра сусветна вядомага таленавітага прадусара, які стаміўся ад увагі рэпарцёраў і паклоннікаў і вырашыў кінуць любімую справу. Ён трапляе ў маленькі гарадок, дзе ёсць невялікі цырк. І адбываецца так, што цырк пастаянна прысутнічае ў яго жыцці. У рэшце рэшт, герой разумее, што без цырка яму жыць нельга, і вяртаецца. Цікава тое, што ўспаміны галоўнага героя, сітуацыі, у якія ён трапляе, на вачах публікі ператвараюцца ў дзіўныя цыркавыя нумары.

У прадстаўленні задзейнічаны як беларускія, так і расійскія артысты, прымаюць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Абодва аддзяленні яркія і насычаныя і абавязкова спадабаюцца дзецям і дарослым. Так, на манеж выйдуць дрэсіраваныя малпы, якія будуць катацца на ровары і нават лётаць на дырыжаблі, сабачкі, вярблюды і ламы, паветраныя гімнасты, сілавыя атлеты і клоўны. Перад гледачамі разгорнецца сапраўднае ілюзійнае шоу, а адным з самых нечаканых элементаў прадстаўлення стане айчынны аўтамабіль Geely, які таксама задзейнічаны ў пастаноўцы. 

Дарэчы, як адзначылі ў Белдзяржцырку, ужо зараз ідзе падрыхтоўка да прадстаўлення з нагоды 60-гадовага юбілею, які будзе адзначацца ў лютым наступнага года. 

Ганна БАГІНО

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Аўтар матэрыялу раней працаваў у «Звяздзе». Але і цяпер не забывае родную газету.