23 Ліпень, панядзелак

Вы тут

Дэлегацыя штаб-кватэры НАТА наведала Беларусь


Дэлегацыя штаб-кватэры НАТА на гэтым тыдні наведала Беларусь. Прайшла штогадовая нарада па пытаннях удзелу Беларусі ў працэсе планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».


Падчас яе адбылося ўзгадненне новага пакета мэт партнёрства, там абмеркавалі шэраг практычных пытанняў, а таксама адзначылі шляхі па ўзаемадзеянні паміж Міністэрствам абароны і структурнымі падраздзяленнямі альянсу ў межах працэсу планаванняі і ацэнкі сіл.

З беларускага боку ў нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл, якія адказваюць за рэалізацыю мэт. У склад дэлегацыі НАТА ўвайшлі прадстаўнікі Міжнароднага сакратарыята і кіраўніцтва ваеннага партнёрства НАТА, аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Літоўскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўнік пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, які выконвае функцыі кантактнага пасольства НАТА.

Вынікам нарады стала сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Алега Воінава з кіраўніком дэлегацыі Полам Савера, у ходзе якой бакі абмеркавалі стан і перспектыўныя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Сустрэлі дэлегацыю НАТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.