19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

«Казкі старога Адамкова» прэзентавалі ў галерэі «Арт-Беларусь»


Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.


На мерапрыемства завіталі сем'і з дзецьмі, пісьменнікі і мастакі. Урачыстую імпрэзу ад імя галерэі адкрыў кандыдат мастацтвазнаўства і куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка. Пісьменнік і мастак Адам Глобус пасля натхняльнай прамовы пра казкі і літаратуру прэзентаваў кнігу «Казімір Малевіч для дзяцей», якая таксама была выдадзеная сёлета праз падтрымку чытачоў, а рэдактарка кнігі пісьменніца Марыя Мартысевіч пачытала вясёлыя вершы пра дзетак. 

У пачатку краўдфандынгавай кампаніі, дзякуючы якой кніга пабачыла свет, ніхто не мог уявіць, што неабходная для выдання сума будзе сабраная так скора: літаральна на трэці дзень пасля старту. У цэлым агульная падтрымка склала 120% ад запланаванай і дазволіла аўтаркам увасобіць свае самыя амбітныя мары. Так, тры казкі размясціліся на 44 поўнакаляровых шчыльных старонках вялікім фарматам, а кожны разварот кнігі змяшчае дэталізаваныя вялікія сюжэтныя ілюстрацыі.

У цэнтры «Казак» — тры гісторыі, якія адбываюцца з братам і сястрой, Кастусём і Наталкай, у іх двары на самым захадзе горада Брэста, у старым раёне Адамкова. Нефармальны дэвіз выдання — «Усе загадкі схаваныя за гаражамі» жыве ў ілюстрацыях літаральна ў некалькіх вымярэннях.

Кнігу «Казкі старога Адамкова» можна набыць у кнігарні «Логвінаў», галерэі «Арт-Беларусь» і краме Symbal.by.

Ганна БАГІНО

Фота Юрыя СІДУНА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.