Вы тут

У Івана — пасяўная


У вёсцы Снядзін Петрыкаўскага раёна — час сяўбы. Сёлета вялікая вада з Прыпяці зноў падтапіла населены пункт. Нягледзячы на капрызы прыроды, вяскоўцы ўсё роўна дбаюць пра свае агароды і соткі. Некаторыя з іх ужо не маюць сілы, каб навесці парадак на зямлі і пасадзіць бульбу, памідоры і агуркі. І тады ім дапамагаюць сацыяльныя работнікі. Іван Рубчэўскі, пад апекай у якога знаходзяцца сем пенсіянераў і інвалідаў, своечасова праводзіць пасяўную, не забываючы пра кожнага падапечнага. На гэтым здымку Іван дапамагае сям'і Ніны Занкевіч.


Вёска Снядзін знаходзіцца побач з Прыпяццю і часта, асабліва вясною, аказваецца адрэзанай вадою ад навакольнага свету. Некалі гэтая палеская вёска была шматлюдная, перспектыўная, і, канешне, працавітая. А сёння, на жаль, населены пункт — месца пражывання людзей пераважна пенсійнага ўзросту. Шэсць гадоў ужо, як Іван Рубчэўскі асвоіў «жаночую», як раней лічылася, спецыяльнасць. Акрамя «дзяжурных» абавязкаў — прыбраць у хаце і ў двары, нанасіць дроў і вады, купіць прадукты, лекі і заплаціць за святло, сацработнік падключаецца да пасяўной. У сяўбе Івану часта дапамагае сын Дзмітрый — працавіты і надзейны трактарыст. А яшчэ ў памочніках — матацыкл, на якім сацработнік паспявае да кожнага са сваіх падапечных.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.