19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Фотапраект. Сужэнцы, якія разам ужо многа гадоў


«СЯМ'Я — ГЭТА ТАБУРЭТКА... ... яна не проста аб'ядноўвае некалькі адзінак, але і мае ўласную дабаўленую вартасць»Такое нечаканае вобразнае азначэнне сям'і далі адны з нашых герояў. У аб'ектыў фотакарэспандэнта «Звязды» Таццяны Ткачовай трапілі сужэнцы, якія працуюць над сваімі адносінамі кожны дзень на працягу многіх гадоў.

«Я выбрала пары, якія жывуць у шлюбе мінімум дваццаць гадоў. З некаторымі з іх мы бачыліся ўпершыню. Было цікава назіраць за тым, як ён і яна па-рознаму згадваюць акалічнасці знаёмства, адказваючы на адны і тыя ж пытанні. Усе крыху нерваваліся. Часам не маглі ўспомніць дату роспісу і колькі дакладна жывуць разам. І калі яны шукалі правільны адказ, паміж імі штосьці адбывалася».


Іван і Тамара Бахарэвічы. Разам 44 гады. Пажаніліся ў 1974 годзе.

«Янка, ты заўсёды называў мяне «Вавёрка». Праз гады гэта сцерлася, і я стала проста жонкай і Тамарай. Але пяшчотнае «Вавёрка» я не забываю».

«Пазнаёміліся на прыпынку ў парку Горкага. Памятаеш, іграла песня «Льет ли теплый дождь...» Убачыла Івана і падумала: які мужчына, ад яго будуць прыгожыя дзеці. Адчуваю, што трэба загаварыць, а зачапіцца няма за што. Гляджу, а ў яго палова ўказальнага пальца адрэзана. Я і спытала: «Што, дзяўчаты адбою не даюць, пальчыкі адкусваюць?» Завязалася гутарка, і Янка пайшоў праводзіць мяне праз увесь Мінск».


Зміцер і Ганна Строцавы. Разам 35 гадоў. Пажаніліся ў 1983 годзе.

«Спачатку мы былі сябрамі».

«Пазнаёміліся ў 1980-х. Вучыліся ў адной групе. Нас адправілі на практыку ў Санкт-Пецярбург. У першы ж дзень усёй групай пайшлі шпацыраваць па горадзе. Праз нейкі час бегатні зразумелі, што засталіся са Змітром удваіх. Астатнія проста не паспявалі за нашым тэмпам хады».

«Я высокі, а Аня — не. Вось тэмп і супаў», — смяецца Зміцер.


Адам Глобус і Алена Адамчык. Разам 36 гадоў. Пажаніліся ў 1982 годзе.

«Мы пазнаёміліся ў 1981 годзе на танцах у Тэатральна-мастацкім інстытуце ў Мінску. Да таго часу я быў ужо даволі вядомым мастаком. Памятаю, як Алена прыйшла да мяне ў майстэрню і пераклала капялюш ды штосьці яшчэ. Мне гэта вельмі не спадабалася».

«Для стварэння сям'і моцнага кахання недастаткова. Сям'я — гэта давер, агульны эстэтычны густ, капітал і дзеці».


Аляксандр Сцепанцоў і Зоя Качарская. Разам 45 гадоў. Пажаніліся ў 1973 годзе.

«Я і Зоя вучыліся разам у кансерваторыі. Сябравалі, сімпатызавалі адно аднаму. Не ўспомню, як мы з Зояй афіцыйна сталі парай. Абое піяністы. Праўда, я даўно ўжо не іграю. Калі пажаніліся, абраў навуку. Не хацелася быць шараговым музыкантам побач з геніяльнай піяністкай».


Ула­дзі­мір і Та­рэ­са Глу­ша­ко­вы. Ра­зам 34 га­ды. Па­жа­ні­лі­ся ў 1984 го­дзе.

"Сям'я — гэ­та ўза­ем­ная ра­дас­ная ах­вя­ра".

"Мы па­зна­ё­мі­лі­ся на турз­лё­це ў 1983 го­дзе. Ста­лі су­стра­кац­ца. Абое сту­дэн­ты фі­ла­соф­ска­га фа­куль­тэ­та. Та­рэ­са пла­ка­ла, бо наш шлюб не мог ад­быц­ца. Я — пра­ва­слаў­ны, яна — ка­та­ліч­ка. Па­вян­ча­лі­ся праз не­каль­кі ме­ся­цаў пас­ля рос­пі­су ў за­гсе. Усё бы­ло не­афі­цый­на. У тыя ча­сы нас спа­чат­ку вы­клю­чы­лі б з кам­са­мо­ла, а по­тым аў­та­ма­там і з БДУ".

"Да­гэ­туль мо­жам пра­га­ва­рыць усю ноч да са­май ра­ні­цы. Бы­вае, заў­зя­та па­ле­мі­зу­ем на роз­ныя тэ­мы. Ад­ной­чы пад­час спрэч­кі пра Ель­цы­на і Гар­ба­чо­ва па­рва­ла Ула­дзі­мі­ру май­ку".


Аляк­сей і Юлія Анд­ры­я­на­вы. Ра­зам 45 га­доў. Па­жа­ні­лі­ся ў 1973 го­дзе.

Да за­гса са свед­ка­мі да­бі­ра­лі­ся на гру­за­ві­ку з се­нам. Шка­да, фо­та­здым­каў не за­ста­ло­ся. Та­ды ні­хто не за­каз­ваў фа­то­гра­фа на вя­сел­ле".

"Ка­лі па­ча­лі сяб­ра­ваць з Юляй, у яе бы­ло не­каль­кі ка­ва­ле­раў. Як толь­кі я да­ве­даў­ся пра гэ­та, па­ду­маў: звя­дуць. Пры­няў ра­шэн­не. У Юлі не за­ста­ва­ла­ся вы­ба­ру", — пры­знаў­ся Аляк­сей.


Анд­рэй Бас­ту­нец і Са­бі­на Бры­ло. Ра­зам 23 га­ды. Па­жа­ні­лі­ся ў 2003 го­дзе.

"Сям'я — гэ­та "та­бу­рэт­ка", гэ­та не прос­та аб'­яд­нан­не не­каль­кіх адзі­нак, яна мае ўлас­ную да­баў­ле­ную вар­тасць".

"Мы па­зна­ё­мі­лі­ся ў 1993 го­дзе на лі­та­ра­тур­ным аб'­яд­нан­ні "Свят­ла­цень" пры га­зе­це "Зна­мя юности". Па­мя­таю, як упер­шы­ню пра­чы­та­ла вер­шы Анд­рэя. За­ка­ха­ла­ся. По­тым пры­зна­ла­ся яму ў ка­хан­ні — на­пі­са­ла пры­знан­не".


Анд­рэй Ха­да­но­віч і Ма­ры­на Шо­да. Ра­зам 26 га­доў. Па­жа­ні­лі­ся ў 1998 го­дзе.

"Мы ра­зам з 19 га­доў. Па­зна­ё­мі­лі­ся на пер­шым кур­се ўні­вер­сі­тэ­та. Ву­чы­лі­ся на ад­ным фа­куль­тэ­це, у ад­ной гру­пе. Пер­шыя паў­го­да мы не кан­так­та­ва­лі. Анд­рэй быў ста­ран­ным сту­дэн­там, на­сіў ру­жо­вую ка­шу­лю, якая мне жу­дас­на не па­да­ба­ла­ся. Ад­ной­чы на іс­пы­це па лі­та­ра­ту­раз­наў­стве мы апы­ну­лі­ся за ад­ной пар­тай. Я па­ніч­ным шэп­там па­пра­сі­ла яго да­па­маг­чы ад­ка­заць на пы­тан­не "Іро­нія як троп". Анд­рэй, які ве­даў усё на све­це, быў вель­мі за­ся­ро­джа­ны на сва­ім бі­ле­це і ад­мо­віў­ся мне пад­каз­ваць. Я па­крыў­дзі­ла­ся і не раз­маў­ля­ла з ім яшчэ паў­го­да. А по­тым бы­ла па­езд­ка на буль­бу. Па­доб­ныя вы­пра­ба­ван­ні зблі­жа­юць".

Загаловак у газеце: «СЯМ'Я — ГЭТА ТАБУРЭТКА... ... яна не проста аб'ядноўвае некалькі адзінак, але і мае ўласную дабаўленую вартасць»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.