25 Май, пятніца

Вы тут

Мінлясгас расказаў аб увядзенні забароны на наведванне лясоў


Забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо па ўсёй Гомельскай вобласці: абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх лесагаспадарчых устаноў. Таксама забарона на наведванне лясоў уведзена на тэрыторыі Аршанскага лясгаса Віцебскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Прычынай прымянення мер абмежавальнага характару сталі неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў дадзеных рэгіёнах: усталявалася гарачае надвор'е, якое суправаджаецца моцнымі парывамі ветру (да 18 м/с) і нязначнай колькасцю ападкаў.

У міністэрстве нагадалі, што з надыходам пажаранебяспечнага сезона дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Каля 1,2 тысячы спецыялістаў лесагаспадарчых устаноў ажыццяўляюць пастаянны маніторынг сітуацыі. На патруляванні і ліквідацыі ачагоў узгарання задзейнічаны 360 адзінак тэхнікі. У асобных выпадках прыцягваюцца на дапамогу спецыялісты МНС.

На час дзеяння забароннага перыяду закрываюцца ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог у лясы, устанаўліваюцца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і мерах адказнасці за яго парушэнне. Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Беларусі адбылося 184 лясныя пажары на агульнай плошчы 579 гектараў.

У пажаранебяспечны сезон забараняецца:

  • разводзіць вогнішчы ў хвойных несамкнёных дрэвастоях і маладняках 1 класа ўзросту, на участках пашкоджанага лесу (ветравалу і буралом), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой (дапускаецца развядзенне вогнішчаў (у тым ліку з выкарыстаннем прыстасаванняў: мангалаў, барбекю, грыль, газавых пліт і да т.п.) на ўладкаваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай (ачышчанай да мінеральнага пласта глебы) паласой шырынёй не менш за 0,25 метра, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём крон, ствалоў і каранёвых лап растучых дрэў, акрамя забароненых участкаў);
  • пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (падпаленыя запалкі, недакуркі і інш.);
  • прымяняць пры паляванні пыжы з лёгкаўзгаральных або тлеючых матэрыялаў;
  • пакідаць прамасленыя або прамочаныя лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі ці іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, пакулле, вату і інш.);
  • запраўляць паліўныя бакі машын і механізмаў у неўстаноўленых месцах, а таксама пры працуючых рухавіках; выкарыстоўваць машыны з няспраўнасцямі, якія прыводзяць да выцякання лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў, а таксама курыць або карыстацца адкрытым агнём паблізу машын, якія запраўляюцца гаручым;
  • незаконна выпальваць сухую траву на землях ляснога фонду;
  • захоўваць на супрацьпажарных разрывах і заслонах, мінералізаваных палосах і да т.п. лесапрадукцыю (драўніну і інш.).

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Але на другасным рынку «хапун» на нерухомасць хутка скончыцца, лічаць эксперты.

Грамадства

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Летась на вытворчасці адбылося амаль 1400 няшчасных выпадкаў. Многа гэта ці мала? 

Палітыка

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Сёлета ён атрымаў назву «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».