25 Май, пятніца

Вы тут

Старшыня Віцебскага аблвыканкама ўстанавіў рэкорд Еўропы


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў не першы год на асабістым прыкладзе дэманструе землякам, што спартыўныя рэкорды можна ўстанаўліваць у любым узросце. Нядаўна лідар Прыдзвінскага краю ў міжнародных спаборніцтвах па жымавым дваябор'і «Славянскі кубак», як і летась, устанавіў рэкорд Еўропы і, адпаведна, Беларусі сярод ветэранаў спорту.


Турнір адбыўся ў віцебскім Цэнтральным спартыўным комплексе. У ім бралі ўдзел больш за 150 атлетаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Узбекістана.

У першай спробе жыму на максімум губернатар узяў вагу ў 167,5 кг, другі падыход — 172,5 кг. А падчас заключнага этапу спаборніцтваў 100-кілаграмовую штангу ён падняў 25 разоў.

Нагадаем, што Мікалай Шарснёў таксама паспяхова выступае на спаборніцтвах па гіравым спорце і ўжо не раз станавіўся пераможцам. Напярэдадні віцебскага турніру ён сказаў прадстаўнікам СМІ, што займаецца спортам яшчэ і дзеля таго, каб на спаборніцтвах моладзь задумвалася пра неабходнасць прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

Падтрымлівалі старшыню аблвыканкама падчас выступлення не толькі гледачы, але і сям'я, сёлета ў турніры браў удзел і яго сын Уладзімір.

Сілавыя віды спорту становяцца ўсё больш папулярнымі на Віцебшчыне. Мікалай Шарснёў у свой час стаў ініцыятарам размяшчэння вулічных комплексаў для трэніровак. І яны ёсць не толькі ў абласным цэнтры, але і ў райцэнтрах і пасёлках.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Асабісты прыклад

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Але на другасным рынку «хапун» на нерухомасць хутка скончыцца, лічаць эксперты.

Грамадства

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Летась на вытворчасці адбылося амаль 1400 няшчасных выпадкаў. Многа гэта ці мала? 

Палітыка

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Сёлета ён атрымаў назву «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».