Вы тут

Навукоўцы з Паўднёвай Карэі прадставілі хатні 3D-прынтар для ежы


Што трэба для таго, каб прыгатаваць ежу? Дурное пытанне, адкажа кожны, натуральна, прадукты! На самай справе ўжо праз некалькі гадоў адказ можа быць не такім адназначным. Бо нядаўна ў рамках канферэнцыі Experіmental Bіology 2018 група навукоўцаў з Паўднёвай Карэі прадставіла хатні 3D-прынтар для ежы, які можа друкаваць яе з улікам асабістых густаў, а таксама асаблівасцяў метабалізму кожнага канкрэтнага чалавека.


Даследчыкі сабралі прыбор, які можа ствараць фізічныя ўласцівасці і нанапамерную тэкстуру прадуктаў харчавання, выкарыстоўваючы для гэтага пажыўныя парашковыя інгрэдыенты. Вырабляецца парашок наступным чынам: пажыўныя рэчывы (у асноўным бялкі і вугляводы) з дапамогай крыягеннага размолу сыравіны здрабняюць пры тэмпературы ў мінус 100 градусаў па Цэльсію. Пасля гэтага пры ўздзеянні ціску, высокіх тэмператур і вады змесціва ператвараецца ў сітаватую плёнку.

Сам жа працэс «гатавання» мала чым адрозніваецца ад 3D-друку, які ўжо моцна ўвайшоў у наша жыццё. «Прынтар-кухар» накладвае пажыўныя рэчывы пластамі, пасля чаго зверху «друкуецца» тэкстура прадукту. Калі друк скончаны —
прадукт гатовы да ўжывання або наступнай апрацоўкі. Навукоўцы спадзяюцца, што іх вынаходка будзе запатрабавана ў будучыні, таму што па прагнозах спецыялістаў да 2050 года насельніцтва Зямлі павялічыцца да 10 мільярдаў чалавек. А такі спосаб прыгатавання ежы можа выратаваць ад голаду, а таксама зменшыць выдаткі на дастаўку, захоўванне і транспарціроўку. Паводле слоў аднаго з аўтараў вынаходкі дацэнта кафедры ўніверсітэта Ewha Womans Unіversіty Джын-К'ю Ры, «распрацоўка дазваляе ствараць харчовыя прадукты з неабходнай колькасцю пажыўных рэчываў, з кантраляванай хуткасцю ператраўлівання і складам. Пры дапамозе 3D-друку стравы могуць быць створаны ў адпаведнасці з патрэбамі карыстальніка і быць максімальна карыснымі для яго здароўя».

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Надрукуйце, калі ласка, курыцу-грыль

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.

Грамадства

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

У лістападзе ў Мінску пройдзе Беларускі тыдзень моды.