20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

Знойдзены гульнявыя косці, якія выкарыстоўвалі ашуканцы


У ходзе раскопак у сярэднявечным квартале нарвежскага горада Бергена археолагі знайшлі гульнявыя косці, якія выкарыстоўвалі ашуканцы.


Гульнявыя косці з'явіліся шмат тысяч гадоў таму. Найстаражытнейшыя з іх узростам каля 5200 гадоў былі знойдзены ў Іране, але гэтая гульня была вядомая і ў Егіпце, і ў Індыі, і ў іншых краінах: магчымасць перамогі на падставе выключна ўдачы стала вельмі папулярнай і распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Партовыя гарады Нарвегіі не сталі выключэннем, на цяперашні момант вядома аб трох дзясятках гульнявых касцей, знойдзеных у сярэднявечных раёнах Бергена. Мяркуючы па ўсім, махлявалі нямала людзей: гэтым можна растлумачыць указ 1276 года, згодна з якім улады канфіскоўвалі ўсе грошы са стала з несумленнай гульнёй. Акрамя таго, ашуканцам давалі штраф у памеры паловы маркі (каля 107 грамаў серабра).

Нядаўна археолагі раскрылі адну з жульніцкіх схем. Пры раскопках драўлянай маставой раёна Вогсбюнен у Бергене, пабудаванай у пачатку ХV стагоддзя, былі знойдзены гульнявыя косці, якія гарантавана забяспечвалі перамогу ўладальніку. На месцы адзінак і двоек на гранях кубіка былі выразаныя чацвёрка і пяцёрка. «Ці згубіў кубік гаспадар, ці ж выкінуў яго сам, каб пазбавіцца ад доказу махлярства? Гуляў ён адзін або ўдзельнікамі ашуканскай схемы было некалькі чалавек? А быць можа, косці са злосці шпурнуў той, хто прайграў?» — разважае ўдзельніца раскопак археолаг Інгрыд Рэкавік.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Гульнявы кубік старажытных жулікаў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.