20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

У Германіі знайшлі скарбы, якія мог схаваць кароль Харальд І Сінязубы


Выданні Thе Guаrdіаn і Dеutsсhе Wеllе паведамляюць, што ў Германіі знайшлі скарбы, якія мог схаваць кароль Харальд І Сінязубы, які кіраваў Даніяй у канцы Х стагоддзя.


Каля трох месяцаў таму археолаг-аматар Рэнэ Шон і яго 13-гадовы памочнік Лука Малашнічэнка прачэсвалі з металашукальнікамі востраў Руген, які размяшчаецца ў Балтыйскім моры каля берагоў Памераніі. Адзін з іх заўважыў на зямлі нешта бліскучае. Знаходка нагадвала абрывак алюмініевай фольгі, але яны вырашылі паглядзець на яе бліжэй. Аказалася, што гэта прадмет з серабра. У сярэдзіне красавіка раскопкамі заняліся прафесіяналы. Яны знайшлі ў паказаным скарбашукальнікамі месцы каля 600 манет, жэмчуг, каралі, пярсцёнкі, брошкі і амулеты ў выглядзе молата Тора, схаваныя больш за тысячу гадоў таму. Паводле ацэнак археолага Міхаэля Шырэна, гэта найбуйнейшы скарб з манетамі Харальда Сінязубага, знойдзены на поўдні Балтыкі.

Найстаражытнейшымі манетамі, якія былі выкапаныя на Ругене, былі дырхамы з Дамаска, адчаканеныя ў 714 годзе. Самыя новыя манеты, знойдзеныя падчас раскопак, датуюцца 983 годам. Гэта можа сведчыць пра тое, што скарбы былі закапаны ў канцы 980-х гадоў, калі Харальду прыйшлося бегчы ў Памеранію. «Мы маем справу з тым рэдкім выпадкам, калі знаходка, падобна на тое, пацвярджае гістарычныя крыніцы», — кажа археолаг Дэтлеф Янцэн.

Харальд І Сінязубы прыйшоў да ўлады ў 958 годзе. Ён заваяваў Нарвегію і частку сучаснай Швецыі, пры ім Данія афіцыйна прыняла хрысціянства. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што хрышчэнне ў выніку прывяло да бунту, які ўзначаліў сын караля Свен Вілабароды. У адрозненне ад бацькі ён застаўся язычнікам і аддаваў перавагу традыцыйным набегам.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Скарбы караля вікінгаў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.