Вы тут

Адкрыўся музей Паўднёва-Кітайскага мора


Ён працуе ў паўднёвакітайскай астраўной правінцыі Хайнань.


Музей Паўднёва-Кітайскага мора (ПКМ) адкрыўся ў паўднёвакітайскай астраўной правінцыі Хайнань, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Гэты комплексны музей, размешчаны ў пасёлку Таньмэнь горада Цюнхай, дэманструе гісторыю, прыроднае асяроддзе і аб'екты культурнай спадчыны ў рэгіёне ПКМ, садзейнічае культурным абменам паміж краінамі і раёнамі, размешчанымі ўздоўж Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя. У калекцыю музея ўваходзяць больш за 70 тысяч экспанатаў, уключаючы антыкварныя вырабы для экспарту, узоры раслін і пудзілы жывёл з ПКМ, старажытныя помнікі культуры і гістарычныя архіўныя матэрыялы, а таксама мадэлі караблёў розных гістарычных эпох Кітая. 

У падтрымку будаўніцтва музея Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР выдзеліла музею 22 каштоўныя старажытныя мастацкія вырабы. Музейны комплекс складаецца з 10 выставачных павільёнаў, Цэнтра аховы і рэстаўрацыі старажытных помнікаў культуры, лабараторыі аховы і рэстаўрацыі антыкварных вырабаў, вынятых з вады, а таксама іншых дапаможных аб'ектаў для аховы і навуковага даследавання старажытных помнікаў культуры. 

Музей абсталяваны рознымі мультымедыйнымі ўстаноўкамі для наведвальнікаў. Для распрацоўкі дызайну інтэр'еру, размяшчэння экспанатаў і выпрацоўкі рэжыму эксплуатацыі музея былі запрошаны дырэктар музея Гугун (былы імператарскі палац у Пекіне)  Шань Цзісян у якасці галоўнага дарадцы, а таксама мноства іншых вядомых кітайскіх экспертаў. Музей прадастаўляе наведвальнікам вялікі выбар культурна-крэатыўных і ювелірных тавараў на тэматыку ПКМ. 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.