Вы тут

У Лісабоне завяршыўся другі паўфінал «Еўрабачання-2018»


У ноч з 10 на 11 мая стала вядомая другая дзясятка фіналістаў конкурсу песні "Еўрабачанне". Паводле рашэння журы і тэлегледачоў у топ-10 увайшлі (у парадку абвяшчэння) Сербія, Малдова, Венгрыя, Украіна, Швецыя, Аўстралія, Нарвегія, Данія, Славенія і Нідэрланды. Нагадаем, другі паўфінал таксама транслявалі і галасавалі тры краіны з ліку "вялікай пяцёркі" заснавальнікаў шоу – Германія, Італія і Францыя. 


Аляксандр Рыбак.

Ужо праз некалькі гадзін пройдзе жараб'ёўка, якая вызначыць парадак выступлення ўсіх 26 фіналістаў. Сам жа канцэрт пачнецца 12 мая а дзясятай вечара, а вынікі 63-га міжнароднага песеннага конкурсу будуць падведзены ў ноч з суботы на нядзелю.

Дарэчы, на дадзены момант, паводле прагнозаў вядучых букмекерскіх кантор, дыспазіцыя памянялася. Найбольш верагоднай прэтэндэнткай на перамогу лічыцца прадстаўніца Кіпра Элені Фурэйра, стаўкі на якую па стане на вечар 10 мая прымаліся з каэфіцыентам 2,2—2,5. Экс-фаварытка з Ізраілю Нета Барзілай цяпер толькі другая ў спісе лідараў, а на трэцім месцы букмекеры бачаць ужо не Аляксандра Рыбака, а прадстаўнікоў Францыі альбо Літвы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота eurovision.tv

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».