Вы тут

Мінфін устанавіў парадак пералічэння заробленых на суботніку сродкаў


Міністэрства фінансаў Беларусі ўстанавіла парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2018 годзе. Адпаведная пастанова Мінфіна ад 13 красавіка 2018 года нумар 21 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Фота: belnovosti.by

Так, рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя ўлады, іншыя арганізацыі пералічваюць сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, вызначаемых добраахвотна работнікамі, уключаючы тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, на асобныя банкаўскія рахункі (балансавы рахунак 3641) раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Калі ў рэспубліканскім суботніку ўдзельнічаюць некамерцыйныя арганізацыі, то па рашэнні іх калектываў сродкі ўносяцца наяўнымі грашыма на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або пералічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак арганізацыі з далейшым пералічэннем на такія рахункі. Сума вызначаецца добраахвотна самімі калектывамі.

Раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты штодзень пералічваюць сродкі, атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка, на асобныя рахункі абласных выканаўчых камітэтаў. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам у сваю чаргу кожны дзень пералічваюць 50 працэнтаў паступленняў на асобны банкаўскі рахунак (балансавы рахунак 3640) Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.

Рэспубліканскі суботнік ў 2018 годзе пройдзе 21 красавіка, кіраўнікі дзяржорганаў працуюць у гэты дзень на сваёй малой радзіме. Як паведамлялася, 50 працэнтаў грашовых сродкаў, якія аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Мінфіну, будуць накіраваны Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў мэтах арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

50 працэнтаў сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.

Грамадства

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

У лістападзе ў Мінску пройдзе Беларускі тыдзень моды.