22 Май, аўторак

Вы тут

Дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым работы


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. Напярэдадні выхадных яно заклікае грамадзян захоўваць правілы бяспекі пры знаходжанні ў лясным фондзе.


Толькі з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана дзесяць выпадкаў узгаранняў. Агульная плошча пажараў склала 12,64 гектара.

Самыя буйныя лясныя пажары традыцыйна назіраюцца ў паўднёвых раёнах краіны. З дзесяці названых выпадкаў чатыры адбыліся ў Гомельскай вобласці. Агульная плошча ўзгаранняў склала 9,5 гектара. Таксама чатыры пажары з пачатку сезона адбыліся ў лясах Мінскай вобласці, яшчэ па аднаму выпадку было зафіксавана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Як паказвае статыстыка, 98 працэнтаў пажараў у прыродных экасістэмах узнікаюць па віне чалавека. адна з асноўных прычын узгаранняў — масавае выпальванне сухой расліннасці. Вядуць да іх і незатушаныя вогнішчы ці недакуркі ў месцах адпачынку, гульня дзяцей з агнём. І толькі ў рэдкіх выпадках лясныя пажары ўзнікаюць па натуральных прычынах (удар маланкі, самаўзгаранне тарфяніка).

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як падлеткі становяцца законапаслухмянымі

Як падлеткі становяцца законапаслухмянымі

У Беларусі чатыры спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ПТВ закрытага тыпу для падлеткаў. 

Грамадства

Як Калядкі і Хаім Суцін натхнілі дызайнераў «Млына моды»

Як Калядкі і Хаім Суцін натхнілі дызайнераў «Млына моды»

У фінале XXVІІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота прадставілі 87 калекцый, распрацаваных сотняй аўтараў. 

Грамадства

Як пажылому чалавеку не адстаць ад жыцця

Як пажылому чалавеку не адстаць ад жыцця

У сталічным Цэнтры актыўнага даўгалецця нядаўна адкрылася антыкафэ для пажылых людзей. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра Дзеда Янука і Мурчуню, гасцінец для ўнука і такое кіно.