22 Май, аўторак

Вы тут

МТС запусціў паслугі 4G у новых гарадах Мінскай вобласці


Мабільны аператар МТС працягвае пашыраць геаграфію паслуг 4G. У 2018 годзе сувязь чацвёртага пакалення ўжо прыйшла ў Лагойск, Валожын, Крупкі, Мядзел, Любань і Старыя Дарогі. Акрамя таго, больш за 120 дадатковых базавых станцый LTE пачалі працаваць у населеных пунктах сталічнага рэгіёну, дзе тэхналогія з'явілася раней, тым самым узмацніўшы пакрыццё Міншчыны  сувяззю 4G.


Сетку LTE у Беларусі кампанія МТС развівае ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud. У планах на гэты год — максімальна ахапіць сувяззю чацвёртага пакалення раённыя цэнтры і пасёлкі краіны, пашырыць ёмістасць сеткі. Плануецца, што да трэцяга кварталу 2018-га года 4G-сувязь МТС стане даступная 70% жыхароў краіны, у тым ліку ахопіць 95% гарадскога насельніцтва. Разам з павелічэннем пакрыцця LTE расце і колькасць карыстальнікаў тэхналогіі.

“Мабільны інтэрнэт карыстаецца ўсё большым попытам: сярэдні аб'ём спажытага  трафіку на аднаго абанента за апошні год у сетцы МТС вырас утрая. Павышаюцца і патрабаванні да якасці паслуг перадачы дадзеных — людзі хочуць карыстацца інтэрнэтам на высокіх хуткасцях. Каб задаволіць попыт, мы ўвесь час пашыраем магчымасці сеткі: у мінулым годзе МТС цалкам мадэрнізаваў 3G-сетку і павялічыў пакрыццё 4G-сеткі”, — паведаміў кіраўнік камерцыйнага дэпартамента МТС Мікалай Булаш.

Мабільны інтэрнэт 4G ад МТС сёння даступны жыхарам больш чым сотні гарадоў і пасёлкаў краіны, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. Сувязь чацвёртага пакалення працуе на тэрыторыі шэрагу найважнейшых аб'ектаў рэспублікі: Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі”, індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, свабоднай эканамічнай зоны “Мінск”, у бальніцах, навучальных установах і на прадпрыемствах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як падлеткі становяцца законапаслухмянымі

Як падлеткі становяцца законапаслухмянымі

У Беларусі чатыры спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ПТВ закрытага тыпу для падлеткаў. 

Грамадства

Як Калядкі і Хаім Суцін натхнілі дызайнераў «Млына моды»

Як Калядкі і Хаім Суцін натхнілі дызайнераў «Млына моды»

У фінале XXVІІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота прадставілі 87 калекцый, распрацаваных сотняй аўтараў. 

Грамадства

Як пажылому чалавеку не адстаць ад жыцця

Як пажылому чалавеку не адстаць ад жыцця

У сталічным Цэнтры актыўнага даўгалецця нядаўна адкрылася антыкафэ для пажылых людзей. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра Дзеда Янука і Мурчуню, гасцінец для ўнука і такое кіно.