19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

Традыцыйна багатым на вынікі аказаўся візіт Лукашэнкі ў Кішынёў


Засеянае поле кукурузы, планы па вырабе віна і продажах беларуска-малдаўскіх тралейбусаў у Еўрасаюз — традыцыйна багатым на вынікі і новыя задачы аказаўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў гэтыя дні ў Кішынёў.


Падчас сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам.

Учора адбылася сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы і прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Філіпа. Бакі дамовіліся, што Беларусь дапаможа Малдове ў кадравай сферы па тэхнічных спецыяльнасцях, а таксама пабудуе побач з Кішынёвам малочнатаварны комплекс на аснове беларускіх тэхналогій. У сваю чаргу малдаўскі прэм'ер заявіў, што беларуска-малдаўскія тралейбусы плануюць пастаўляць у Еўрасаюз без мытных збораў, што таксама з'яўляецца перспектыўным кірункам супрацоўніцтва.

«Дзве тысячы ліфтаў, паводле даных вашага ўрада, трэба мяняць (у Малдове — «Зв.»). Ліфты робяць у нас, прычым выйшлі з імі на касмічны ўзровень. Чаму мы не можам тут іх збіраць? Можам. Трэба аўтобусы — давайце будзем разам вырабляць», — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа дзень Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон наведалі інстытут раслінаводства «Парумбень», дзе агледзелі выстаўку сучаснай беларускай сельгастэхнікі, абмеркавалі з кіраўніцтвам інстытута развіццё супрацоўніцтва ў гэтай галіне, а затым на трактарах засеялі поле кукурузай. Прэзідэнт Малдовы выказаў упэўненасць, што ўраджай будзе добры. Таксама ён выказаў удзячнасць за бязвыплатна пастаўленыя ў Малдову беларускія трактары.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Малдова будуць развіваць узаемадзеянне ў селекцыі насення кукурузы і іншых сельгаскультур. «Мы бачым новыя кірункі для супрацоўніцтва, у прыватнасці гэтага цэнтра вучоных Малдовы і беларускіх вучоных, і гэта мяне радуе», — сказаў беларускі лідар.

Ігар Дадон адзначыў, што большая частка вінаробнай прадукцыі з Малдовы пастаўляецца ў Беларусь. Улічваючы высокую папулярнасць малдаўскага віна, ён паабяцаў навучыць Аляксандра Лукашэнку вырошчваць вінаград. Прэзідэнт Беларусі прыняў запрашэнне і паабяцаў наведаць родныя мясціны малдаўскага лідара, калі гэта будзе атрымлівацца па графіку.

Напрыканцы візіту Беларусь і Малдова падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў такіх сферах, як энергетычная, банкаўская, судовая, ахова здароўя. Так, урад Беларусі і камерцыйны банк Mоldоvа Аgrоіndbаnk заключылі дагавор аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў Малдове беларускіх тавараў. Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве заключаны паміж акадэміямі навук дзвюх краін. Шэраг дакументаў падпісалі і кіраўнікі беларускіх і малдаўскіх рэгіёнаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Беларускія тэхналогіі — для сяброў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.