Вы тут

Акцёры з Беларусі прымуць удзел у школе Саюза тэатральных дзеячаў РФ


Акцёры з Беларусі прымуць удзел у XII Міжнароднай летняй школе Саюза тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі, паведамілі ў прэс-службе СТД РФ.


Фота: mywishlist.ru

Тэатральная школа пройдзе ў Маскве з 2 па 28 чэрвеня. У гэтым годзе конкурсны адбор прайшлі 90 пачынаючых артыстаў з 30 краін: Даніі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Беларусі, Арменіі, Аўстрыі, Грузіі, Турцыі, Славеніі і іншых. З Беларусі ў школу запрошаны акцёр Новага драматычнага тэатра, Сучаснага мастацкага тэатра (Мінск) Вадзім Гайдукоўскі, актрыса Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Аляксандра Грыбко, акцёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Корзан. Усяго ж у школе за гады яе існавання прынялі ўдзел больш за 1 тыс. маладых акцёраў з 50 краін і звыш 100 расійскіх гарадоў.

Праграма навучання тэатральнай школы СТД уяўляе сабой інтэнсіўны адукацыйны трохтыднёвы курс і ўключае майстар-класы, трэнінгі і лекцыі па асноўных прафесійных дысцыплінах: акцёрскае майстэрства, сцэнічная прамова, сцэнічны рух, кантактная імправізацыя, вакал, рытміка, сучасны танец, грым, фехтаванне і сцэнічны бой.

Педагагічны склад школы - гэта вядучыя спецыялісты з лепшых ВНУ краіны. У час адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца пастаноўка некалькіх разнажанравых спектакляў: драматычных, лялечнага, харэаграфічнага і вулічнага перформанса. Майстар-класы для "студэнтаў" правядуць мэтры Аляксандр Калягін, Адольф Шапіра, Ігар Залатавіцкі, Веньямін Смехаў, Аляксей Барадзін.

Публічныя паказы выпускных спектакляў школы адбудуцца на адной з самых папулярных тэатральных пляцовак Масквы - у Тэатральным цэнтры СТД і пад адкрытым небам на цэнтральных вуліцах сталіцы. Акрамя таго, навучанне ў летняй школе - гэта творчыя сустрэчы з майстрамі расійскага і замежнага тэатра, прагляд спектакляў маскоўскіх тэатраў, наведванне музеяў і знакавых культурных мясцін сталіцы. Выпускнікі школы атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору аб павышэнні кваліфікацыі.

Права ўдзелу ў Міжнароднай летняй тэатральнай школе СТД РФ маюць артысты, якія ўжо атрымалі прафесійную адукацыю, не дасягнулі ўзросту 35 гадоў і валодаюць рускай мовай. Усе расходы, звязаныя са знаходжаннем удзельнікаў школы на тэрыторыі РФ (адукацыйная і культурная праграмы, пражыванне і харчаванне), цалкам бяруць на сябе арганізатары. Адбор слухачоў школы ажыццяўляецца на конкурснай аснове з улікам прафесійных даных.

Дванаццаць гадоў Саюз тэатральных дзеячаў праводзіць гэты маштабны адукацыйны праект у сферы тэатральнага мастацтва. Увесь час каля руля праекта стаіць яго ідэйны натхняльнік і нязменны мастацкі кіраўнік - старшыня СТД РФ народны артыст Расіі Аляксандр Калягін. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі і Міністэрства культуры Маскоўскай вобласці.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.

Грамадства

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

У лістападзе ў Мінску пройдзе Беларускі тыдзень моды.