24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Хайнань стане пілотнай зонай свабоднага гандлю


Старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў аб рашэнні ператварыць увесь востраў Хайнань у пілотную зону свабоднага гандлю, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


Гэтую заяву ён зрабіў на цырымоніі святкавання 30-гадовай гадавіны заснавання правінцыі Хайнань і стварэння Хайнаньской спецыяльнай эканамічнай зоны. Цэнтральны камітэт КПК прыняў рашэнне падтрымліваць Хайнань у будаўніцтве пілотнай зоны свабоднага гандлю на ўсім востраве, у паступовым вывучэнні і ўпэўненым садзейнічанні будаўніцтву порта свабоднага гандлю з кітайскай спецыфікай. Сі Цзіньпін запатрабаваў ад правінцыі паскорыць стварэнне новай сістэмы эканомікі адкрытага тыпу і садзейнічаць фарміраванню новай архітэктонікі ўсебаковага адкрыцця.

Кітайскі ўрад будзе падтрымліваць правінцыю Хайнань у ажыццяўленні пілотнай праграмы па рэфармаванні кіравання міжнароднымі спецыялістамі, заявіў старшыня КНР. Тэхнічным работнікам і кваліфікаваным спэцыялістам з замежных краін, а таксама з Сянгана, Аамэня і з Тайваня будзе дазволена працаваць, і мець права на пастаяннае жыхарства ў правінцыі Хайнань, адзначыў Сі Цзіньпін. Замежным студэнтам, якія атрымалі ў кітайскіх універсітэтах ступень магістра або вышэй, будзе дазволена працаваць або адкрыць бізнес на Хайнані.  Старшыня КНР таксама заклікаў падтрымліваць правінцыю ў стварэнні сістэм кіравання для прыцягнення кадраў сферы высокіх тэхналогій з-за мяжы і распрацоўцы больш адкрытага механізму ў гэтым плане.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.