Вы тут

Для эфектыўнай сяўбы на поўначы краіны ёсць усё неабходнае


Каб эфектыўна правесці сяўбу на поўначы краіны, у прынцыпе ёсць усё неабходнае: угнаенні, тэхніка, паліва і гэтак далей. Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама патрабуе строга прытрымлівацца тэхналогій. Гэта гарантыя таго, што паспяховая сяўба дасць добры ўраджай. Толькі б надвор'е не падвяло. Але аграрыі Віцебшчыны навучыліся працаваць у любых умовах.


Цяжкасці загартавалі

«Звязда» ўжо паведамляла, што на Віцебшчыне запланавалі сабраць не менш за 1,5 мільёна тон збожжавых.

Губернатар Мікалай Шарснёў днямі сустракаючыся з аграрыямі, нагадаў, што надвор'е два апошнія гады ім вельмі перашкаджала.

— Працавалі ў жудасных умовах: дажджы, холад, пераўвільгатненне глебы і гэтак далей. Але цяжкасці нас загартавалі, — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Паабяцаў зацікавіць механізатараў добрай зарплатай. У прыватнасці, за перавыкананне нормы плануецца падвоеная аплата. Сёлета да людзей давядуць адпаведную інфармацыю, каб ведалі, за што і колькі атрымаюць грошай. Але, канешне, гектары трэба апрацаваць якасна. Інакш прэміі не будзе.

Старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна ўдакладніла, што цяпер расцэнкі будуць зразумелыя любому механізатару...

На дапамогу прыйдуць навучэнцы, гараджане

Гэтымі днямі на палях будзе «высаджаны» вялікі маладзёжны «сельскагаспадарчы дэсант». У «Сяўбе-2018» возьмуць удзел больш за тысячу навучэнцаў каледжаў сельскагаспадарчага профілю, якія змогуць працаваць у якасці трактарыстаў-машыністаў у 99 перадавых гаспадарках.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыя Хамы, хлопцы здалі адпаведныя экзамены, прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі і ахове працы. За імі замацаваны вопытныя педагогі. Аператыўна вырашаюцца пытанні харчавання, пражывання і падвозу.

Дарэчы, у гэтым навучальным годзе павялічылі колькасць гадзін для праходжання вытворчай практыкі. Навучальны план зменены.

Аграрыям у сяўбе дапамогуць і жыхары райцэнтраў і буйных гарадоў — каля 800 механізатараў, якія раней не прымалі ўдзелу ў пасяўных работах.

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў настойвае: трэба сяўбу праводзіць у адпаведнасці з тэхналогіяй. Нагадаў, што неабходна і ўборка ад камянёў, з-за якіх нярэдка псуецца тэхніка. На збор «каменнага ўраджаю» трэба актыўней прыцягваць беспрацоўных, усіх, хто жадае папрацаваць...

Фермеры могуць зацікавіцца

На абласным семінары-нарадзе па актуальных пытаннях развіцця аграрна-прамысловага комплексу кіраўнікі ўлады канстатавалі, што ёсць усе падставы, каб стала больш фермераў.

На сёння на Віцебшчыне каля 390 адпаведных прыватных гаспадарак. Ім гарантуюцца шматлікія дзяржаўныя прэферэнцыі. Напрыклад, можна купіць тэхніку ў лізінг, існуюць вельмі прывабныя ўмовы крэдытавання, як і падаткі.

На думку губернатара, адзін з сельскагаспадарчых напрамкаў, дзе могуць добра зарабляць фермеры, — развядзенне авечак, мясная жывёлагадоўля. Тым больш што ёсць магчымасць не ехаць за межы вобласці, каб прадаць тавар. У прыватнасці, воўна неабходна для Віцебскага футравага камбіната, мяса — для вытворчасці дзіцячага харчавання на Аршанскім мясакамбінаце.

Зямлі для выпасу жывёлы ў вобласці больш чым дастаткова, бо нямала так званых дробнаконтурных плошчаў, якія не задзейнічаны.

Толькі лічбы. Напрыканцы цікавая лічба: адзін работнік сельскай гаспадаркі забяспечвае працай 10 гараджан, якія займаюцца перапрацоўкай, рэалізацыяй прадукцыі і іншым. Таму чарговая сяўба — гэта справа, у паспяховай рэалізацыі якой зацікаўлены ўсе. У АПК на Віцебшчыне працуе каля 10 % ад усіх занятых у эканоміцы — прыблізна 48 тысяч чалавек.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Стратэгія сяўбы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.