20 красавіка, пятніца

Вы тут

Андрэй Худык заклікае моладзь быць актыўнымі абаронцамі прыроды


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляе аб правядзенні ў перыяд з красавіка па кастрычнік  глабальнай экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”, якая прымеркавана да Года малой радзімы. Напярэдадні акцыі са зваротам выступіў міністр Андрэй Худык.


Пад лозунгам “Уладкуем малую радзіму” органамі дзяржаўнага кіравання, установамі адукацыі, грамадскімі арганізацыямі і прадпрыемствамі могуць быць арганізаваны розныя акцыі і мерапрыемствы, якія праводзяцца ў краіне ў частцы навядзення парадку на зямлі (акцыі “Зробiм 2018”, “Чысты двор”, “Адновім зямлю разам”, “Дапамажы прыродзе справай”, “Чысты бераг”, “Чысты вадаём”, суботнікі, конкурсы і інш.).

Мэта кампаніі: унесці ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы — раёна, жылога двара, бліжэйшага парку або сквера, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць і добраўпарадкаванне свайго кутка, сваёй малой радзімы. Гэта можа быць пасадка дрэў або кустоў, уладкаванне дзіцячай пляцоўкі, афарбоўка плота і лавак, уборка смецця, арганізацыя кантэйнераў побач з месцамі, дзе выяўленыя буйныя навалы адходаў і г.д.

Адно з першых мерапрыемстваў, якое арганізуецца Мінпрыроды, якім стартуе кампанія, — гэта добраўпарадкаванне і азеляненне 14 красавіка ў 15.00 Парку камянёў ва Уруччы.

Дадзены парк абраны не выпадкова. Контуры карты Беларусі выкладзеныя валунамі, што дае магчымасць удзелу ў акцыі ураджэнцаў розных абласцей нашай краіны, якія сёння пражываюць у Мінску. Тым самым яны змогуць паўдзельнічаць у суботніку на часцінцы сваёй малой радзімы.

Таксама ў рамках мерапрыемства плануецца правядзенне майстар-класаў па стварэнні экалагічнага пано “Зберажом малую радзіму” і па вырабе сінічнікаў. Удзельнікі мерапрыемства змогуць падсілкавацца салдацкай кашай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца...

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра нечаканую сустрэчу і  няньку і лялькі.

Грамадства

Як знайсці работу сваёй мары?

Як знайсці работу сваёй мары?

І не праваліць першую гутарку са спецыялістам па падборы кадраў.