Вы тут

Канал «Культура» абвясціў конкурс сучаснай п'есы


Канал «Культура» Беларускага радыё сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі абвясцілі конкурс сучаснай п'есы «Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі». Удзел у творчым спаборніцтве могуць узяць як пачаткоўцы, так і прафесійныя аўтары ва ўзросце ад 16 гадоў.


Для работы драматургам прапануюць некалькі тэм на выбар: «Моладзь і сучасныя каштоўнасці», «Дыялог культур у сучасным свеце» і «Моладзь і вечныя каштоўнасці: сучасны погляд».

«Удзельнікам неабходна ўлічваць спецыфіку радыёвяшчання, таму апісанні і дзеі п'есы мусяць быць зразумелыя для ўспрыняцця на слых», — дае падказку ўдзельнікам намеснік дырэктара канала «Культура» Уладзімір Трапянок.

П'есы на беларускай і рускай мовах можна дасылаць да 15 ліпеня бягучага года на адрас 220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 4 і на электронную пошту kulturakonkurs@radіo.tvr.by з паметкай «Конкурс сучаснай радыёп'есы».

Вынікі плануецца падвесці ўжо да канца ліпеня, а твор-пераможца, выбраны пры ўдзеле прафесіяналаў з галіны драматургіі, тэатра і радыёвяшчання, прагучыць у форме радыёспектакля ў эфіры канала «Культура».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Хто найлепшы драматург?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.