Вы тут

Тыднёвы агляд падзей у Палаце прадстаўнікоў


Дэпутаты Леанід Брыч і Анатоль Дашко пачалі работу ў выбарчых акругах і наведалі Брэсцкі абласны радзільны дом. Галоўны ўрач Валерый Шугай расказаў, што на святочных выхадных у раддоме з'явіліся на свет чатыры дзяўчынкі і адзін хлопчык. Дэпутаты павіншавалі матуль, а старшыня «Белай Русі» Ленінскага раёна Брэста Таццяна Аўдзяйчук уручыла сертыфікаты дзіцячага гандлёвага цэнтра.


У аўторак Наталля Гуйвік, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве, удзельнічала ў пасяджэнні Канстытуцыйнага суда Беларусі, на якім разгледзелі справу аб праве на судовую абарону зацікаўленых асоб у загадным вядзенні (працэдура спагнання запазычанасці). Наталля Гуйвік лічыць, што заканадаўства мае прабел у частцы забеспячэння судовай абароны іншых асоб, правы і законныя інтарэсы якіх могуць быць закрануты пастановай аб судовым загадзе. Каб яго ліквідаваць, неабходна ўнесці змены ў Грамадзянскі і Гаспадарчы працэсуальныя кодэксы Беларусі.

Дзейнасць дэпутатаў за межамі нашай краіны на гэтым тыдні адзначана шэрагам падзей. У панядзелак — аўторак у Вялікіх Луках (Расія) прайшло сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. На ім разгледзелі пытанні распрацоўкі і рэалізацыі двухбаковых праграм і праектаў, а таксама гарманізацыі заканадаўства ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дэпутаты сустрэліся з кіраўніцтвам Пскоўскай вобласці і горада Вялікія Лукі, а таксама наведалі завод электратэхнічнага абсталявання «ЗЭТА».

У Анкары з 10 па 12 красавіка праходзяць кансультацыі паміж Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і Камісіяй па замежных справах Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва. Бакі абмяркоўваюць развіццё міжпарламенцкіх кантактаў, паглыбленне беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Таксама ў гэтыя дні Валянцін Міхневіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па нацыянальнай бяспецы, прымае ўдзел у міжнародным назіранні за выбарамі прэзідэнта Азербайджана ў складзе місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па лініі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Кодэксы і выбары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.