24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Інфляцыя ў сакавіку склала 0,8 %


Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 100,8 %, а са снежнем 2017 года — 102,5 %.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у сакавіку гэтага года ў параўнанні з лютым склаў 100,5 %, а са снежнем мінулага года — 101,4 %.

Зусім нязначна (на 0,6 %) у сакавіку падаражэлі харчовыя тавары. А вось кошты на нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы выраслі на 0,9 % (з пачатку года — на 1,9 %). Больш за ўсё ў сакавіку падаражэлі платныя паслугі — на 1,1 % (з пачатку года — на 4,2 %).

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.