Вы тут

Кітаец пабудаваў для дачкі казачны драўляны домік


Школьніца Ляа Вэньцы атрымала ад бацькі незвычайны падарунак - драўляны дамок, які той будаваў два гады, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Будынак плошчай 62 квадратных метра выкананы з дрэва, на яго сышло 52 бярвяны. Высветлілася, што Ляа Вэньцы любіць казку "Беласнежка" і марыла аб драўляным доміку як у казцы. Каб рэалізаваць мару Вэньцы, бацька сам распрацаваў чарцёж, выбраў будаўнічыя матэрыялы, зрабіў стол, крэслы і іншую мэблю сваімі рукамі. 

Домік пабудаваны ў еўрапейскім стылі, тут ёсць арэлі, камін, татамі і печка. Акрамя таго, будынак цалкам экалагічны, пры яго стварэнні былі выкарыстаны будаўнічыя матэрыялы з драўніны, а для апрацоўкі дрэва майстар ужыў тунгавы алей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.