Вы тут

Грузінска-беларускі бізнес-форум у Тбілісі сабраў каля 300 дэлегатаў


У выніку парагавораў прадстаўнікоў беларускіх і грузінскіх кампаній учора было аформлена амаль тры дзясяткі дамоўленасцяў на суму каля $9 млн.


«Сума не такая вялікая, — пракаментаваў лічбу журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, — але гэта толькі пачатак. Важна, што мы пачалі рэалізоўваць сумесныя праекты, у тым ліку ў галіне машынабудавання».

У прыватнасці, аб адкрыцці зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у Батумі паведаміў генеральны дырэктар ААТ «МТЗ» Фёдар Дамаценка. Адзін з ключавых дагавораў падпісаны паміж «Магілёўліфтмашам» і ТАА «ГТУ-СІС». Кантракт на пастаўку 20 самазвалаў на суму больш як $1 млн заключыў Мінскі аўтамабільны завод.

БелАЗ падпісаў пагадненне аб продажы кар'ернай тэхнікі горназдабыўной кампаніі RMG Сорреr. «Бабруйскаграмаш» дамовіўся з грузінскім пастаўшчыком сельскагаспадарчай тэхнікі ТАА «Гермес» аб арганізацыі ў Грузіі пастаянна дзеючай выставы ўласнай прадукцыі.

Пра вытворчасць беларускіх электробусаў у Тбілісі вёў перамовы генеральны дырэктар «Белкамунмаша» Уладзімір Кароль. Беларускі нафтавы гандлёвы дом дамовіўся з прадстаўніцтвам прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» у Грузіі на дадатковую пастаўку прадукцыі «Белшыны». З гэтай жа кампаніяй падпісалі дакументы аб пастаўках прадукцыі і супрацоўніцтве Гомельскі хімічны завод і ААТ «Нафтан».

Стане больш у Грузіі і прадуктаў харчавання з Беларусі. Адпаведнае пагадненне на бізнес-форуме заключыў Калінкавіцкі малочны камбінат. Шэрагу дамоўленасцяў з грузінскімі кампаніямі дасягнулі беларускія прадпрыемствы фармацэўтычнай галіны.

Беларускае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «Белэксімгарант» заключыла мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй Раrtnеrshір Fund — найбуйнейшым дзяржаўным інвестыцыйным фондам Грузіі. Акрамя таго, кантракты на пастаўку прадукцыі заключыла ААТ «Экзон». У рамках секцыі «Сучасны Мінск і Тбілісі» падпісаны мемарандум паміж СААТ «Камунарка» і ТАА «Бел Трэйд» і пагадненне паміж інфармацыйна-турыстычным цэнтрам «Мінск» і LLС Rеsіstоrgео.

Паводле БЕЛТА

Загаловак у газеце: Падваенне тавараабароту магчымае. Пра гэта сведчыць узаемны інтарэс дзелавых колаў дзвюх краін

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.