Вы тут

"Горад птушак" з'явіцца ў Мінску


"Горад птушак" з'явіцца ў Мінску, паведаміла намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Дубік.


У парку "Срэбны лог" плануецца размясціць 28 шпакоўняў, вырабленых падчас гарадскога конкурсу "Мудры філін-2018". Мяркуецца таксама абсталяваць інфармацыйныя стэнды, якія раскажуць мінчанам пра птушак. Акцыя прызначаная на пачатак красавіка. Для юных мінчан на тэрыторыі "Горада птушак" будуць праводзіцца адукацыйныя экскурсіі.

Гарадскі конкурс знаўцаў птушак "Мудры філін-2018" праходзіць пад дэвізам "Птушкі - прыродная спадчына Зямлі" і з'яўляецца адным з мерапрыемстваў доўгатэрміновага адукацыйнага праекта "Экалогія і дзеці". У ім бяруць удзел вучні 7-9 класаў сталічных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі.

Лепшыя каманды выберуць у дзвюх намінацыях. Адна з іх прадугледжвае стварэнне птушынай хаткі, другая - праверку ведаў канкурсантаў пра звычкі і месцы пражывання птушак, якія зімуюць у Беларусі. Конкурс стартаваў 5 сакавіка, вынікі творчага спаборніцтва падвядуць 24 сакавіка. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.