20 Ліпень, пятніца

Вы тут

Тэатр "Яварына" выступіць на "Свяце Сонца" ў Дудутках


Тэатр старадаўняй культуры "Яварына" выступіць на III міжнародным купальскім folk-fire фестывалі "Свята Сонца", які пройдзе ў музеі "Дудуткі" 16-17 чэрвеня.


Фота: тэатр старадаўняй культуры "Яварына"

Артысты "Яварыны" захапляюць арыгiнальнай творчасцю, у якой сумяшчаюцца музыка праз гучанне такіх інструментаў, як дуда, жалейка і цыстра, сярэднявечныя танцы, фаер- і неонавае шоу. У рэпертуары "Яварыны" — народныя, гарадскія і прыдворныя танцы, музыка беларускага і еўрапейскага Сярэднявечча і Рэнесанса.

Калектыў быў створаны ў 2003 годзе і з самага пачатку працуе пад кіраўніцтвам Маргарыты Кубенкевіч.

Атрымаць асалоду ад выступлення калектыва госці фестываля змогуць падчас аднаго з асноўных блокаў праграмы — оpen-air канцэрта. Сярод удзельнікаў ужо абвешчаны госці мінулых фэстаў: беларускія гурты IRDORATH, PAWA і гурт з Кіева — FRAM. Упершыню на сцэну Музея ў Дудутках падымуцца эксперыментатары Re1ikt, якія ўдала спалучаюць свае музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным і незвычайным для слухачоў.

Поўны спіс удзельнікаў арганізатары — Экстрым-тэатр "Берсерк" і музей "Дудуткі" —  абяцаюць раскрыць на гэтым тыдні.

bel.sputnik.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.

Эканоміка

Знакаміты ўраджэнец Гродна натхніў землякоў на стварэнне сямейнага бізнесу

Знакаміты ўраджэнец Гродна натхніў землякоў на стварэнне сямейнага бізнесу

Бязвіз зрабіў значны ўнёсак у развіццё абласнога цэнтра.