Вы тут

Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр БДУ адкрыўся ў Анкары


Ён дзейнічае на базе офіса адукацыйнай кампаніі Атлас (Аtlаs рrіvаtе еduсаtіоnаl sеrvісеs), а яго работу з беларускага боку каардынуе факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ.


Мяркуецца, што функцыянаванне цэнтра ўмацуе адукацыйныя і культурныя сувязі паміж установамі вышэйшай адукацыі Беларусі і Турцыі, а таксама значна спросціць абмен інфармацыяй. У прыватнасці, цэнтр будзе аказваць кансультацыйныя паслугі па паступленні ў Белдзяржуніверсітэт, а таксама ў іншыя беларускія ВНУ. У перспектыве на яго базе плануецца адкрыць курсы рускай мовы для турэцкіх грамадзян.

У рамках візіту ў Турцыю дэлегацыя БДУ прыняла ўдзел у міжнароднай адукацыйнай выстаўцы "А2 Іntеrnаtіоnаl Еduсаtіоn Fаіrs оf Turkеу". Яна з'яўляецца адным з найважнейшых мерапрыемстваў у цэнтральна-азіяцкім рэгіёне па рэкламе і прасоўванні адукацыйных паслуг на рынкі Азіі і Блізкага Усходу. Удзел у ёй узялі больш як 100 нацыянальных, замежных і міжнародных арганізацый з 20 краін свету. Вынікам удзелу ў выстаўцы стала правядзенне больш як ста інтэрв'ю з зацікаўленымі ў навучанні ў БДУ патэнцыйнымі абітурыентамі. Большасць з іх задавала пытанні наконт магчымасці навучання ў Беларусі на англійскай мове.

Аtlаs рrіvаtе еduсаtіоnаl sеrvісеs — міжнародная адукацыйная кампанія. З'яўляецца афіцыйным прадстаўніком больш як 500 універсітэтаў, каледжаў і моўных школ у свеце, яе офісы размешчаны ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Турцыі і Украіне. Кампанія каардынуе паступленне грамадзян у замежныя адукацыйныя ўстановы на ўсіх этапах. У 2014 годзе па версіі Studу trаvеl mаgаzіnе "Атлас" прызнаны найлепшым адукацыйным агенцтвам ва Усходняй Еўропе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.