Вы тут

Тры палякі спрабавалі абрабаваць таксіста і ўгнаць яго машыну


Ранкам у міліцыю паступіла паведамленне ад кіроўцы таксі пра тое, што тры пасажыры на вуліцы Жукоўскага не аплачваюць паслугі і спрабуюць угнаць аўтамабіль. На месца выбылі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС, зламыснікаў — трох грамадзян Польшчы — затрымалі.


Высветлілася, што іншаземцы прыехалі ў Мінск для адкрыцця даччынай фірмы яшчэ ў лютым. У адзін з дзён, адпачываючы, у бары, ужывалі алкагольныя напіткі. Пасля кампанія вырашыла вярнуцца дадому на таксі. Калі прыехалі па патрэбным адрасе, палякі за паслугі цалкам не расплаціліся. З-за гэтага ўзнік канфлікт з кіроўцам. 24-гадовы грамадзянін Польшчы забраў у яго кошт аплачанай паездкі, 10 рублёў і металічны тэрмас. Спужаўшыся, кіроўца таксі выбег з машыны і выклікаў міліцыю. У гэты час зламыснік сеў за руль аўтамабіля і паспрабаваў яго ўгнаць. Яму перашкодзіў кіроўца, упіраючыся ў капот рукамі.

Усіх траіх затрымалі і даставілі ў міліцыю для далейшага разбору. Па інфармацыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, галоўны фігурант справы быў моцна п’яны, матывы свайго ўчынку патлумачыць не мог. Зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ, у яго адносінах заведзены крымінальныя справы за грабеж і ўгон транспартнага сродку. Яму можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА    

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.