19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Тры падворкі падтапіла з-за размытай дамбы ў Стаўбцоўскім раёне


Тры падворкі падтапіла з-за размытай дамбы ў Стаўбцоўскім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.


"У выніку размыву дамбы ў Стаўбцоўскім раёне каля шлюза сажалкі Лясной адбылося падтапленне каля 1 га зямель і тэрыторыі трох прыватных падворкаў. Шырыня размыву каля 15 м, глыбіня - 1 м. Вада ў дамы не паступае", - удакладніла Анастасія Швайбовіч.

На месцы працуюць тры самазвалы і пагрузчык, размыў засыпаецца жвірам і каменем.

МНС нагадвае аб правілах падрыхтоўкі да магчымай паводкі. Спачатку неабходна вызначыць, дзе можа з'явіцца вада і па якім кірунку яна можа пайсці. Затым трэба ачысціць тэрыторыю каля дома ад снегу і лёду, а лёд, які перашкаджае праходзіць вадзе, разбіць. Пасля ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця, галінак, лёду, назапашаных за зіму. Пры неабходнасці можна збудаваць з падручных матэрыялаў найпростыя перашкоды для вады. Варта прыбраць з падворка рэчы, якія могуць пацярпець ад вады, а ў падтопленых памяшканнях не карыстацца электрапрыборамі і не ўключаць святло.

У выпадку пагрозы жыццю або здароўю трэба звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання па тэл 101, 112.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.