Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 25-годдзем.


«Шмат гадоў у гарачай кропцы планеты савецкія вайскоўцы паказвалі шчыры прыклад вернасці і служэння Радзіме. Перажыўшы суровыя выпрабаванні, былыя аднапалчане з'ядналіся для захавання памяці аб мужнасці і гераізме нашых рабят, узаемнай дапамогі і падтрымкі. Вось ужо чвэрць стагоддзя ваш Саюз не дае забыць боль жорсткіх страт, нагадвае нам аб крохкасці і каштоўнасці міру», — гаворыцца ў віншаванні.

Таксама кіраўнік дзяржавы пажадаў моцнага здароў'я, шчасця і дабрабыту. Звяртаючыся да членаў Саюза, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вашы згуртаванасць, сіла і ўпэўненасць вартыя пераймання. Маючы заслужаны аўтарытэт, вы ўносіце значны ўклад у захаванне адзінства і згоды ў грамадстве, выхаванне маладога пакалення, па праве лічыцеся пераемнікамі баявой славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны».

Загаловак у газеце: Пераемнікі баявой славы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.