Вы тут

У Пінску мужчына забіў сваю маці, а цела спаліў у печы


У Пінску здзейснена жудаснае злачынства. 40-гадовы сын забіў 75-гадовую маці. А цела яе, паводле папярэдняй версіі, паліў часткамі тры дні ў печы.


Жанчына прапала ў пачатку лютага. Тыдзень таму яе сын звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што маці сабрала свае рэчы і пайшла ў невядомым кірунку.

Пры праверцы факта праваахоўнікі дапусцілі, што знікненне састарэлай жанчыны можа мець крымінальны характар. Пачалася распрацоўка тых, хто трапіў пад падазрэнне. Сын зніклай пенсіянеркі прызнаўся, што ў ходзе сваркі штурхануў маці, яна ўпала, ударылася галавой. Праз некалькі гадзін, калі зразумеў, што яна памерла, вырашыў пазбавіцца ад цела. Хоць ніхто не ведае, як усё было на самай справе.

Зараз праводзяцца ўсе неабходныя следчыя дзеянні. Па падазрэнні ў забойстве мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Забіў сваю маці, а цела спаліў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.