Вы тут

У сталічным парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны валун


На камені з мемарыяльнай шыльдай пазначана: «На гэтым месцы стаялі дамы сям'і Луцкевічаў, дзе ў 1896—1906 гг. жылі вядомыя беларускія дзеячы Антон і Іван Луцкевічы».


Памятная дошка ўсталявана непадалёк ад музея Янкі Купалы, таму каля яе ўжо пачалі спыняцца падчас экскурсій.

Калісьці на месцы парку знаходзілася жылая забудова. Тут была і вуліца Садовая, на якой стаяў і дом Зоф'і — маці братоў Луцкевічаў. Самі Антон і Іван жылі тут з 1896 года па 1906 год — да таго, як пераехалі ў Вільню.

Як адзначае ўнучатая пляменніца братоў Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая цяпер жыве ў Санкт-Пецярбургу, памятную шыльду ўдалося ўсталяваць дзякуючы супольным намаганням нашчадкаў Луцкевічаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства замежных спраў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Маргарыта Пятрова адзначае, што спробы ініцыяваць усталяванне памятнага знака рабіліся даўно. Цяпер справа скончылася паспяхова ў тым ліку дзякуючы таму, што супрацоўнікі музея Янкі Купалы пацвердзілі слушнасць усталявання такога мемарыяльнага знака ў сталіцы і зручнасць у выкарыстанні яго для экскурсійных маршрутаў.

Архітэктарам і скульптарам праекта стаў вядомы ў сталіцы прафесіянал Юрый Градаў.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Луцкевічы ля Луцэвіча

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.