25 Верасень, аўторак

Вы тут

Што зменіцца ў долевым будаўніцтве?


Зараз цалкам падрыхтаваны і знаходзіцца ў Саўміне праект Указа № 263, які ўлічвае вопыт папярэдняга перыяду рэалізацыі аб'ектаў долевага будаўніцтва, паведаміў рэдакцыі начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.


Асноўны момант змяненняў заключаецца ў зняцці ўмовы абавязковага ўнясення ўласных сродкаў арганізацыямі УКБ і прадпрыемствамі буйнапанэльнага домабудавання (БПД) для таго, каб прыцягваць сродкі грамадзян. Бо цяпер яны павінны ўкласці ў справу 15 % ад кошту дома ўласных сродкаў, а толькі потым пачынаць збіраць сродкі дольшчыкаў. У няпростай эканамічнай сітуацыі буйныя абаротныя сродкі маюць нямногія прадпрыемствы. Для УКБ і структур БПД гэта стала праблемай. «Таму мы прапануем увесці норму, калі менавіта УКБам і прадпрыемствам з доляй дзяржуласнасці больш за 50 % дазволяць з моманту пачатку будаўніцтва прыцягваць сродкі грамадзян. Заўважу, такое фінансавае паслабленне прапануецца толькі для дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый камунальнай формы ўласнасці», — удакладніў Аляксандр Горваль.

Для дзяржпрадпрыемстваў стаў праблемай і продаж ужо гатовага жылля, пабудаванага па долевым алгарытме... Унесена наступная прапанова ў праект указа, якая датычыцца працэдуры рэалізацыі такога долевага жылля. Калі ў долевым будаўніцтве дом быў пабудаваны, але не ўсе кватэры рэалізаваны ў працэсе ўзвядзення, то будзе дазволена гэтым арганізацыям (УКБам і структурам БПД) прадаваць ужо гатовыя кватэры з вяртаннем атрыманых сродкаў на ўласныя рахункі гэтых прадпрыемстваў. Цяпер жа калі прадаюцца гатовыя кватэры ў долевым доме, то грошы паступаюць у бюджэт. А гэта вымыванне абаротных сродкаў.

«Змены ва ўказ аб долевым будаўніцтве цяпер у Саўміне. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час яны будуць прынятыя», — сказаў Аляксандр Горваль.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: «Далёўку» падкарэктавалі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.