25 Верасень, аўторак

Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Спікер верхняй палаты парламента ўзяў удзел у нарадзе на чале з Прэзідэнтам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках працы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту. У мерапрыемстве прыняў удзел і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.

У сваім выступленні ён звярнуў увагу на шэраг ключавых пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Спікер закрануў тэму мадэрнізацыі прадпрыемстваў, падкрэсліўшы, што гэту работу неабходна праводзіць за кошт прыцягнення прамых замежных інвестыцый і даходаў ад публічнага размяшчэння акцый. Прамым замежным інвестыцыям варта аддаваць перавагу перад звязанымі крэдытамі пад гарантыі ўрада. Прадпрыемствы пакуль недастаткова займаюцца самастойным прыцягненнем фінансавых рэсурсаў, у тым ліку праз фондавы рынак. Гэтыя працэсы трэба актывізаваць, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.


Беларускую ініцыятыву ўспрынялі на форуме ЕЭК ААН

Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, узяла ўдзел у пасяджэнні сегмента высокага ўзроўню форуму ЕЭК ААН у Жэневе.

Падчас яго Мар'яна Шчоткіна прадставіла вопыт нашай краіны па дасягненні Мэт, а таксама вынікі праведзенага ў Мінску ў лютым Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па МУР. І галоўнае — ініцыятыва Беларусі па стварэнні глабальнай базы даных па дасягненні Мэт устойлівага развіцця была падтрымана на форуме.

Удзельнікі пасяджэння з цікавасцю ўспрынялі інфармацыю пра Беларусь. Прагучалі пытанні, якія датычацца фарміравання беларускай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт. Акрамя таго, замежныя эксперты цікавіліся, як па гэтых пытаннях пабудавана ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі бізнесу і грамадзянскай супольнасці. Мар'яна Шчоткіна таксама праінфармавала аб агучаных на мінскім форуме прапановах па пабудове партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па МУР. Гэтыя прапановы былі падтрыманы.


Сенатар Сяргей Рахманаў абмеркаваў магчымасць развіцця электратранспарту

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргей Рахманаў сустрэўся з прадстаўнікамі бізнесу для абмеркавання перспектыў вытворчасці электратранспарту. Так, праект «Развіццё рынку электрычных транспартных паслуг» плануецца рэалізаваць у тэхналагічным парку «Магілёў» з удзелам БНБ-Банка і нямецкай кампаніі COWІ.

Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці рынку электратранспарту і для гэтага ствараюцца неабходныя ўмовы. Паспяхова наладжаны выпуск айчыннага электробуса, які запатрабаваны як на знешнім рынку, так і за мяжой. Пры садзейнічанні кітайскіх экспертаў беларускія навукоўцы распрацавалі першы айчынны электрамабіль. Работы вядуцца і ў галіне вытворчасці гібрыднага аўтатранспарту. Будаўніцтва ў Беларусі атамнай станцыі будзе садзейнічаць пераходу на гарадскі электратранспарт, што палепшыць стан паветра.

«Для нас сёння важна ўзмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці электратранспарту, і мы гатовыя разглядаць розныя варыянты, — падкрэсліў Сяргей Рахманаў. — Думаю, у гэтай галіне ў нас добрыя перспектывы, асабліва з улікам магчымасці экспарту прадукцыі на рынкі краін ЕАЭС, у першую чаргу Расійскай Федэрацыі».

Вераніка ПУСТАВІТ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.