Вы тут

Уладзімір Калтовіч, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю


«У нас ёсць устаноўлены ўказам Прэзідэнта ўзровень інфляцыі на 2018 год. Сёння абсалютна няма падстаў, каб гаварыць пра невыкананне гэтага даручэння. Цана — люстэрка эканомікі. Яна, з аднаго боку, павінна стымуляваць работу прадпрыемстваў, з другога — адпавядаць чаканням людзей. І вось гэты баланс знаходзіцца не ручным спосабам, а праз устанаўленне пэўных індыкатараў. Перш за ўсё цана складваецца з цэн так званых натуральных манаполій. Гэта кошт энергарэсурсаў, транспарту, сувязі. Тут самай вялікай праблемай з'яўляецца тое, што ў большасці арганізацый натуральных манаполій адсутнічае раздзельная сістэма ўліку. Але работа ў гэтым кірунку вядзецца. Мы сумесна з Міністэрствам транспарту стварылі рабочую групу, зрабілі графік. Неабходна ўстанавіць падставы павышэння цэн, перыядычнасць і крытэрыі. Асноўны крытэрый — грашовыя даходы насельніцтва. Другі — цэны на супастаўных рынках».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.