Вы тут

Нашай краіне адвялі 68-е месца ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі


Беларусь паднялася з 79-га на 68-е месца ў Індэксе ўспрымання карупцыі. З выніковымі 44 баламі краіна падзяліла пазіцыю з Ямайкай і Аманам. Пра гэта паведамляе міжнародны рух па супрацьдзеянні карупцыі Transparency Іnternatіonal.


Лідары і аўтсайдары індэкса апошнія некалькі гадоў застаюцца нязменныя: першыя месцы займаюць Новая Зеландыя (89 балаў), Данія (88 балаў), Фінляндыя, Нарвегія і Швейцарыя (па 85 балаў). Замыкаюць рэйтынг Самалі (9 балаў) і Паўднёвы Судан (12 балаў).

Суседнія з Беларуссю Расія і Украіна знаходзяцца сярод краін, якія размяшчаюцца на 130—135-м месцах. Польшча займае 36-е месца, Літва і Латвія — 39—40-е. Беларусь у 2016-м, напрыклад, займала 107-е месца.

Рэйтынг вымярае індэкс успрымання карупцыі ў дзяржаўным сектары 180 дзяржаў і ранжыруе ў балах па шкале ад 0 (сур'ёзна карумпаваная) да 100 (поўная адсутнасць карупцыі). Transparency складае свой індэкс, выкарыстоўваючы даследаванні, якія рэгулярна публікуюцца шэрагам міжнародных арганізацый — Сусветным банкам, Freedom House, фондам Bertelsmann і іншымі. Кожнае з гэтых даследаванняў аналізуе асобны аспект: інвестыцыйныя рызыкі, свабоду слова, узровень жыцця, складанасць вядзення бізнесу.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Амаль на 10 пазіцый лепш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.