19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Выставу Уладзіміра Слабодчыкава прадставіць Нацыянальны мастацкі музей


Персанальная выстава Уладзіміра Слабодчыкава "Сублімацыя формы" адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 27 лютага, паведамілі ў музеі.


Выстава "Сублімацыя формы" – рэтраспектыўная. На ёй будзе прадстаўлена звыш 60 скультурных твораў з калекцыі аўтара і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

"Аўтар дэманструе свой асноўны формаўтваральны прынцып на працягу ўсяго творчага шляху. Сублімацыя формы – гэта ў першую чаргу спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці. Для Слабодчыкава адчуванні, пачуцці, ідэі пераносяцца ў застылую форму, у спынены вобраз, жэст. Працуючы над сваімі творамі, Уладзімір падбірае неабходную пластычную мову, каб паказаць шматграннасць аб'екта, яго здольнасць увасабляць не канкрэтнае, а абстрактнае або шматвобразнае паняцце", — паведамілі ў музеі.

Аднім з цэнтральных лейтматываў твораў Слабодчыкава з'яўляецца Чалавек як філасофская катэгорыя. Уладзімір Слабодчыкаў распрацаваў сваю ўласную пазнавальную мову скульптуры. Яго творы заўсёды маюць выразны сілуэт.

"Паверхня і пластыка спалучаюць такія прыёмы, як суадносіны экспрэсіўнай лепкі з выразным геаметрызмам контураў і адкрытай прасторай", — сказалі ў музеі.

bel.sputnik.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.