Вы тут

Госці "Славянскага базару ў Віцебску" убачаць шоу братоў Запашных


Госці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" змогуць убачыць шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты". Аб гэтым паведаміў дырэктар Вялікага Маскоўскага цырка народны артыст Расіі Эдгард Запашны.


Фота: yamoskva.com

"Праграма "UFO. Цырк з іншай планеты" была паказана ў Мінску ў 2014 годзе і ўстанавіла другі рэкорд па наведвальнасці "Мінск-Арэны" пасля чэмпіянату свету па хакеі. Яе паглядзелі больш за 70 тыс. чалавек. Таму я рады, што жыхары і госці Віцебска таксама змогуць у дні фестывалю паглядзець гэтае шоу", - распавёў прадстаўнік вядомай цыркавой дынастыі.

Пляцоўкай для "Цырка з іншай планеты" стане Лядовы палац, усяго запланавана даць 25 прадстаўленняў, паглядзець шоу змогуць больш за 40 тыс. гледачоў.

Акрамя таго, плануецца, што ў Віцебск будзе прывезены самы вялікі флакон духоў з водарам UFO, які быў створаны адмыслова для шоу і прэзентаваны ў Мінску падчас выступаў Цырка братоў Запашных у 2014 годзе. Гэта ўнікальная распрацоўка аб'ёмам 130 л (раней самы вялікі флакон не перавышаў 20 л) і вышынёй больш за 50 см. Флакон унікальны тым, што ён напоўнены незвычайнымі духамі UFO, у выбары водару і працы над ім асабіста прымаў удзел Эдгард Запашны.

Самы вялікі флакон з водарам UFO унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, а ўбачыць яго можна ў Вялікім Маскоўскім цырку.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.