25 Верасень, аўторак

Вы тут

Купалаўскі музей адкрые выставачны праект "Абуджаная жалейка"


22 лютага а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрыецца выставачны праект "Абуджаная жалейка", прысвечаны цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. і прымеркаваны да 110-годдзя выхаду яго першага зборніка "Жалейка".


Праект прадстаўляе пераломны час Першай сусветнай вайны і распаду магутных імперый, калі беларусы атрымалі магчымасць сцвердзіць мару пра дзяржаўнае адраджэнне.

Купалаўская "Жалейка", якая ўбачыла свет 110 гадоў таму, стала ўдалым творчым дэбютам маладога паэта і выразным пасланнем свету аб існаванні Беларусі і беларускага народа. У 1918 годзе беларусы пацвердзілі гэтае пасланне справай - абвяшчэннем БНР.

Янка Купала, які адклаў пяро амаль на тры гады, менавіта ў гэты час зноў пачынае пісаць і ў кастрычніку-снежні стварае звыш дваццаці вершаў. Першы з іх – санет "Для Бацькаўшчыны".

"Цыкл, народжаны ў часіну бедаў і нягод, стаў аўтарскім асэнсаваннем таго гістарычнага раздарожжа, на якім апынулася Беларусь, пошукам шляху, які дазволіць яе народу заняць "свой пачэсны пасад між народамі". Узнёслае слова Купалы, атрымаўшы шырокі розгалас дзякуючы шматлікім публікацыям у тагачасных перыядычных выданнях, несла людзям падтрымку, давала арыенціры, клалася цаглінамі ў падмурак будучага беларускага дома", - расказваюць супрацоўнікі музея.

На выстаўцы ўпершыню максімальна поўна будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года з музейных фондаў. Гістарычны кантэкст, які абумовіў з’яўленне гэтых вершаў, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, які стаў партнёрам праекта.

Наведаць выстаўку можна да 16 красавіка.

Дар'я СПЕВАК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.