19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

Бізнесменам прапануюць абмеркаваць развіццё прадпрымальніцтва


Каардынацыйны савет па развіцці і прасоўванні «Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі» выносіць на абмеркаванне праграму «Ад магчымасці да рэальнасці».


Сёлета беларускія вытворцы чакаюць выканання Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і цэлага пакета рашэнняў, накіраваных на лібералізацыю бізнесу.

- Нацыянальная платформа бізнесу Беларусі 2018 года (НПББ) - гэта своеасаблівы тэст бізнесу і ўлады на ўзаемны давер, праверка дзяржаўна-прыватнага партнёрства, абкатка новых механізмаў прыняцця і рэалізацыі рашэнняў у сферы эканамічнай палітыкі. Што напісана ў дэкрэце, павінна быць рэалізавана на практыцы, - кажуць стваральнікі Праграмы.

Праект дакумента прапісвае, што трэба паменшыць бюракратычнае рэгуляванне, знізіць колькасць праверак, памеры штрафаў і падаткаў. Таксама адной з ключавых мэтаў аўтары ставяць адмову ад «птушачна-палачнай» сістэмы справаздачнасці.

У праграме выразна і падрабязна апісаны чаканні беларускага бізнесу. Гэта рэалізацыя прынцыпаў вяршэнства права і прэзумпцыі добрасумленнасці, роўнасці ўмоў гаспадарання і абароны права ўласнасці, справядлівай канкурэнцыі і сумленных правілаў гульні на рынку. Таксама айчынны бізнес знаходзіцца ў чаканні памяншэння транзакцыйных выдаткаў і ўмяшання дзяржорганаў у камерцыйную дзейнасць.

Важным пунктам у праекце дакумента прапісваецца дэкрыміналізацыя эканамічнай дзейнасці.

 - Паняццю «ілжэпрадпрымальніцтва» не месца ў краіне, якая мае намер ператварыць малы і сярэдні бізнэс у лакаматыў развіцця і росту. Прымяненне паняццяў «незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць», «субсiдыярная адказнасць» выліліся ў сур'ёзны бар'ер для развіцця прадпрымальніцкага капіталу, - удакладняюць аўтары.

Нацыянальны бізнес разлічвае на тое, што сёлета стварэнне вытворчасці і кіраванне ёю стане таннейшым, больш выгадным і надзейным, чым у канкурэнтаў.

У сваю чаргу беларускі бізнес гатовы істотна павялічыць паступленні ў дзяржбюджэт, процідзейнічаць карупцыі, займацца экалагічнымі і гуманітарнымі праектамі, «калі ўрад ператворыць словы дэкрэтаў, указаў і пастаноў ў рэальныя справы».

 - Беларусі патрэбныя не проста тэхнакратычныя рашэнні, станкі, крэдыты і інвестыцыі. Нам патрэбен грамадскі кансенсус, атмасфера даверу і заканадаўчая платформа будавання Беларусі будучыні, - гаворыцца ў праекце дакумента.

Аўтары бачаць Беларусь краінай, якая знаходзіцца ў эпіцэнтры тэхналогій IV прамысловай рэвалюцыі, дзе лічбавая эканоміка павышае канкурэнтаздольнасць традыцыйнай, а штучны інтэлект ўзмацняе перавагі нацыянальнага чалавечага капіталу. Таксама аўтарамі Праграмы падрабязна разглядаюцца пытанні аб добрасумленнай канкурэнцыі, падатковай канкурэнтаздольнасці, інклюзіўным развіцці і інш.

- Платформа 2018 дае адказ на пытанне кіраўніка дзяржавы, ці з'яўляюцца прынятыя ім меры па развіцці прадпрымальніцтва аптымальнымі, устанаўлівае, ці адпавядае практыка правапрымянення пастаўленым Прэзідэнтам задачам, - адзначаецца ў Праграме.

Дар'я СПЕВАК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.