17 Жнівень, пятніца

Вы тут

Ад фінансавай піраміды ў Беларусі пацярпелі больш за 900 чалавек


Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве ў дачыненні да ўраджэнца Мазыра.


Следствам устаноўлена, што 22-гадовы мужчына ў перыяд з лютага 2015 года да красавіка 2016 шляхам падману пад падставай атрымання гарантаванага даходу ад удзелу ў якасці ўкладчыка праекта «New Assets Union» завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян у асабліва буйным памеры.

Для гэтага ён распрацаваў план працяглай злачыннай дзейнасці па сістэматычнаму завалоданню грашыма грамадзян. Фактычна, маладым чалавекам была распрацавана схема класічнай фінансавай піраміды, якая, працуючы пад выглядам прыцягнення інвестыцый, у рэчаіснасці не ажыццяўляла ніякай гаспадарчай дзейнасці, а працэнты інвестарам выплачваліся за кошт прыцягнення грошай наступных удзельнікаў.

Каб стварыць бачнасць актыўнасці фінансавай арганізацыі, малады чалавек рэгулярна выконваў дзеянні, накіраваныя на прыцягненне найбольшай колькасці ўкладчыкаў. Так, ён стварыў у інтэрнэце сайты праекта «New Assets Union», дзе рэкламаваў атрыманне даходу ад інвеставання, і размяшчаў інфармацыю пра нібыта вырабленых выплатах адсоткаў укладчыкам, хаваючы тым самым злачынную скіраванасць яго дзейнасці. Таксама абвінавачаны распрацаваў і выкарыстоўваў сістэму ўзнагароджання ўдзельнікаў праекта за прыцягненне новых ўкладчыкаў. Да прыкладу, у адным з ролікаў кампаніі паведамлялася, што за 100 прыцягнутых людзей выдаецца мабільны тэлефон iPhone, за 500 - наўтбук MacBook, а за тысячу новых кліентаў ўдзельнік атрымлівае 10.000 долараў ЗША.

Пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 900 чалавек, апытаныя сотні сведак. Агульная сума здабытых незаконным шляхам грашовых сродкаў складае больш за 760 тысяч беларускіх рублёў.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

sk.gov.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.