Вы тут

У АДКБ сур'ёзна недаацэньваюць небяспеку сітуацыі, што складваецца


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.


Фота: БЕЛТА

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асаблівае значэнне набываюць саюзніцкія адносіны Беларусі. У мінулым годзе краіна старшынствавала ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. "Нам удалося прыняць шэраг мер, накіраваных на развіццё ўзброеных сіл краін АДКБ, умацаванне іх ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, узмацненне пазіцый у свеце, - адзначыў Прэзідэнт. - Павінен вам сказаць, нягледзячы на прымаемыя намі намаганні, мы зыходзілі з магчымага, уносілі на разгляд тыя пытанні, якія магчыма прыняць нават у такім невялікім фармаце па колькасці, як АДКБ. Цяжка ўзгадняюцца пытанні, якія нясуць вялікія матэрыяльныя затраты. Я маю на ўвазе ўзбраенне".

"Калі ўвогуле гаварыць, мы вельмі сур'ёзна ў АДКБ недаацэньваем небяспеку той сітуацыі, якая складваецца. Расія сама па сабе мадэрнізуе ўзброеныя сілы. Мы нешта спрабуем разам з іншымі членамі ўзбройвацца, мадэрнізавацца і гэтак далей. Кожны сам па сабе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, асноўны цяжар па абароне агульнай прасторы ў выпадку неабходнасці, зразумела, ляжа на Расію. "Але сур'ёзнага разумення ў кіраўніцтва Расіі сёння аб тым, што трэба на найбольш небяспечных напрамках нашай агульнай сумеснай абароны ўмацоўваць нацыянальныя ўзброеныя сілы - Беларусі, Казахстана, Арменіі, іншых краін, - такога разумення няма. І гэта вельмі балюча можа адгукнуцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я не ў тым плане, што мы хочам або чарговы раз, як у іх прынята гаварыць, патрабуем нейкіх грошай на нейкія мерапрыемствы. Але трэба разумець, што, дапусцім, Беларусь з'яўляецца асноўным фарпостам, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі, на заходнім напрамку, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - А тут сёння найбольш небяспечны напрамак. Хоць і канцэнтрацыя негатыўных з'яў у Афганістане не можа заспакойваць нас і на паўднёвым напрамку".

"Таму ў гэтых адносінах нам вельмі сур'ёзна, прынамсі, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, трэба падумаць і прымаць рашэнне. Нам трэба самым сур'ёзным чынам не проста мадэрнізаваць нашы ўзброеныя сілы, а трэба ўдасканальваць і больш актыўна прыстасоўваць да магчымых баявых дзеянняў. Магчымых. Зыходзячы з вопыту вядзення войнаў і канфліктаў у сучасны час", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым асаблівае значэнне мае стратэгічнае партнёрства з Расіяй. "Нягледзячы на розныя домыслы, інфармацыйную шуміху, роўна і спакойна праведзена сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017". Цяпер сумесна выпрацоўваюцца меры па зняцці перашкод у пагранічнай і мытнай сферы, у галіне візавай палітыкі і іншыя", - сказаў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Укладваць у офісы зноў выгадна

Укладваць у офісы зноў выгадна

Бізнес развіваецца больш дынамічна, бо з моманту апошняга скачка курса валют прайшло ўжо больш за два гады.

Спорт

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Прыводзім тэкст той размовы сёння, калі Ганнай Гуськовай па праве ганарыцца ўся Беларусь.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!