Вы тут

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава


Выдатны дзеяч савецкай эпохі, які шмат чаго зрабіў для роднай Беларусі, з'явіўся на свет у вёсцы Шыркі Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяперашняя Віцебшчына). Сын селяніна-бедняка, ён з дзяцінства ведаў цану хлеба. Невыпадкова, узначаліўшы ў сакавіку 1965 года Камуністычную партыю Беларусі, з першых дзён прыслухоўваўся да інтарэсаў народа.


У час ман­та­жу ін­ста­ля­цыі ра­бо­ча­га ка­бі­не­та Пят­ра Мі­ро­на­ві­ча Ма­шэ­ра­ва.

Біяграфія Машэрава пачыналася на цяжкіх дарогах вайны і пасляваеннага мірнага будаўніцтва. Колішні партызан, Герой Савецкага Саюза рэгулярна бываў у працоўных калектывах. І не толькі каб лепш ведаць іх справы і клопаты: ён своечасова дапамагаў мудрай парадай, не шкадаваў цёплых слоў падзякі за бескарыслівую добрую працу.

З імем Пятра Машэрава звязаны вялікія дасягненні беларускага народа. Падчас яго кіраўніцтва адбыўся ўздым эканомікі, навукі і культуры, актыўна развіваліся сельская гаспадарка і прамысловасць. Былі пабудаваны такія горадаўтваральныя прадпрыемствы, як Гродзенскі хімічны камбінат «Азот», Гомельскі хімічны завод, Бярозаўская ДРЭС. Пры Машэраве ў Мінску пачалося будаўніцтва метрапалітэна, а Беларусь стала адным з лідараў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1978 годзе Пятру Міронавічу прысвоілі званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Як чалавек, які прайшоў вайну, Пётр Машэраў па-асабліваму ставіўся да ветэранаў Вялікай Айчыннай, дбаў аб увекавечванні подзвігу і трагедыі сваіх землякоў. Менавіта дзякуючы яго намаганням у 1974 годзе Мінску было прысвоена званне «Горад-герой». Пры Машэраве адкрыты Курган Славы, створаны такія ключавыя гісторыка-культурныя аб'екты Беларусі, як мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», «Прарыў».

Ся­род тых, хто пра­ца­ваў над ства­рэн­нем но­вай экс­па­зі­цыі, — вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ма­рыя ГА­РЭ­ЛІ­КА­ВА і на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Іры­на ЗА­ХА­РО.

Красамоўная дэталь: калі «Звязда» адзначала сваё 50-годдзе, на ўрачыстым сходзе, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, прысутнічаў і першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Тады, у жніўні 1967 года, Пётр Машэраў прымацаваў да сцяга нашай газеты ўручаную ёй высокую ўрадавую ўзнагароду — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Даведацца больш пра гэтага легендарнага чалавека, які так шмат зрабіў для беларускага народа, прапануе часовая экспазіцыя «Пётр Машэраў: яго сэрца білася для людзей», якая сёння адкрыецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні нашым карэспандэнтам удалося зазірнуць у кулуары яе падрыхтоўкі.

Шматлікія дакументы, фотаздымкі і асабістыя рэчы Машэрава расказваюць аб ім не толькі як аб кіраўніку рэспублікі. Міжволі пераносішся ў студэнцкія гады чалавека-легенды, у сельскую школу, дзе ён некаторы час выкладаў матэматыку і фізіку, у партызанскі атрад імя Шчорса, якім той камандаваў...

Адзін з экс­па­на­таў — вы­шы­ван­ка, якая на­ле­жа­ла Пят­ру Мі­ро­на­ві­чу.

Дзякуючы арыгінальным экспанатам становішся сведкам святкавання апошняга прыжыццёвага юбілею Пятра Міронавіча. З 60-годдзем яго віншуюць Пятрусь Броўка, Іван Шамякін, Максім Танк, Мікалай Яроменка... Уяўляеш, як славуты беларускі мастак Міхаіл Савіцкі дорыць кіраўніку краіны яго партрэт, які, дарэчы, шырокай аўдыторыі будзе прадстаўлены ўпершыню, а працоўныя Аршанскага льнокамбіната шчыруюць над кашуляй-вышыванкай, каб парадаваць у юбілей.

Будучы буйным партыйным і дзяржаўным дзеячам, Машэраў заўсёды заставаўся простым і адкрытым для людзей, якіх ён бязмежна любіў. А яны любілі яго: калі перастала біцца сэрца палымянага патрыёта, Пятра Міронавіча без перабольшвання аплаквала ўся краіна...

Вераніка КАНЮТА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Сэрца білася для людзей

Каментары

Было б добра, калі на цяперашнім ленінскім п'едэстале была ўсталявана аналагічных памераў скульптура Пятра Міронавіча, ці скульптура першага кіраўніка ССРБ - Зміцера Жылуновіча !!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.