Вы тут

У Кітаі наступіў пік пасажырскіх перавозак


Гэта адбылося з нагоды свята Вясны.


"У гэтым годзе пасажырскія перавозкі з нагоды свята Вясны характарызуюцца адносным разгрупаванням перад самым святам і засяроджваннем пасля яго", - пра гэта адзначылі ў Пекінскім упраўленні  чыгункі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Паводле інфармацыі ўпраўлення, на працягу 40 дзён піка перавозак Пекінскім упраўленнем чыгункі будзе адпраўлена 32,5 млн пасажыраў, што на 3,4% больш у гадавым вылічэнні, гэта значыць на 1,083 млн чалавек. Сярод іх 14,85 млн пасажыраў адправяцца са сталіцы Кітая, што на 3,6%, або 519 тыс. чалавек, больш у параўнанні з мінулым годам. 

Як мяркуецца, на працягу гэтага перыяду самымі пікавым днямі перад святам і пасля яго стануць 12 і 21 лютага, колькасць адпраўленых пасажыраў перавысіць за 1 млн і 1,05 млн чалавек адпаведна. Як стала вядома, каб забяспечыць эфектыўнасць пасажырскіх перавозак у перыяд маючых адбыцца 40 дзён, Пекінскае ўпраўленне чыгункі дадаткова ўвяло ў расклад 79 пар (у тым ліку 38 пар хуткасных саставаў) і 77,5 пар (у тым ліку 38 пар хуткасных саставаў) пасажырскіх саставаў да і пасля свята адпаведна.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.