25 Май, пятніца

Вы тут

Беларускія тэнісісткі саступілі немкам у матчы Кубка Федэрацыі


У суботу на корце "Чыжоўка-Арэны" адбыліся чвэрцьфінальныя матчы Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і Германіі.


У першым адзіночным спарынгу Арына Сабалека (63-і нумар рэйтынгу WTA) абыграла нямецкую тэнісістку Таццяну Марыю (58) – 4:6, 6:1, 6:2. У першай партыі абедзве спартсменкі моцна нерваваліся, у выніку беларуску з адным брэйкам выйграла немка. Другі сэт Арына Сабаленка правяла вельмі магутна, не пакінуўшы суперніцы ніводнага шанцу на поспех. У трэцім вырашальным сэце барацьба была больш напружанай, але наша тэнісістка зноў была мацней. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 44 хвіліны.

У другім спарынгу лідар беларускай каманды Аляксандра Сасновіч (46-ы нумар сусветнага рэйтынгу) нечакана прайграла другой ракетцы гасцей Антоніі Лотнэр (149) – 5:7, 4:6. Пачатак гульні не прадвяшчаў Аляксандры нічога дрэннага – яна ўпэўнена кантралявала ход сустрэчы і выйгравала з лікам 5:3. Але затым усё змянілася, і нямецкая тэнісістка здолела не толькі дагнаць беларуску, але і выйграць усю партыю. У пачатку другога сэта Саша адчула недамаганне, але ўсё ж працягнула гуляць. Аднак у далейшым праблемы са здароўем ізноў не дазволілі тэнісістцы дзейнічаць у поўную сілу, у выніку яна прайграла і другі сэт. Матч доўжыўся 1 гадзіну 36 хвілін.

У нядзелю на корце "Чыжоўка-Арэны" адбыліся яшчэ дзве адзіночныя гульні: Аляксандра Сасновіч – Таццяна Марыя, Арына Сабаленка – Антонія Лотнэр, а таксама парная сустрэча, у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава сустрэліся з нямецкім тандэмам Ганна-Лена Фрыд/Ганна-Лена Грэнефельд.

Вырашальнай бітвай за выхад у паўфінал стала парная сустрэча, у якой беларускі Арына Сабаленка і Лідзія Марозава ва ўпартай барацьбе саступілі нямецкаму дуэту Ганна-Лена Грэнефельд / Таццяна Марыя - 7:6 (7:4), 5:7, 4:6. Галоўны матч усяго супрацьстаяння атрымаўся на рэдкасць напружаным. У першым сэце беларускі змаглі вырваць перамогу толькі на тай-брэйку. Другая партыя таксама прайшла ва ўпартай барацьбе і на гэты раз больш паспяховымі былі немкі - 7:5. На старце вырашальнага сэта немкі здолелі ўзяць падачу беларусак, што і абумовіла іх агульны поспех. Гульня працягвалася 2 гадзіны 30 хвілін.

Да парнай гульні адбыліся 4 адзінкавыя паядынкі. У нядзелю, 11 лютага Таццяна Марыя ўзяла верх над Верай Лапко, замяніўшы Аляксандру Сасновіч - 6:4, 5:7, 6:0, а потым Арына Сабаленка перайграла Антонію Лотнэр - 6:3, 5:7, 6:2, пасля чаго лёс матчу вырашыўся ў драматычнай парнай сустрэчы.

Такім чынам, зборная Германіі выйграла 3:2 і ў барацьбе за выхад у фінал згуляе з тэнісісткамі Чэхіі, якія ў 1/4 фіналу перайгралі ў Празе швейцарак з лікам 3:1.

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Але на другасным рынку «хапун» на нерухомасць хутка скончыцца, лічаць эксперты.

Грамадства

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Летась на вытворчасці адбылося амаль 1400 няшчасных выпадкаў. Многа гэта ці мала? 

Палітыка

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Сёлета ён атрымаў назву «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».