Вы тут

Раім схадзіць


Дакументальны фільм пра Гагена, фестываль «Вершы на асфальце», лядовыя скульптуры ў Цэнтральным батанічным садзе, шляхецкая Масленіца і свята «Усходні Новы год» — афіша «Звязды» з 12 па 18 лютага.


Дакументальны фільм «Гаген: Таіці і Маркізскія астравы»

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: 14 лютага, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Каб стаць мастаком, Поль Гаген кінуў працу на біржы і ў 1885 годзе ва ўзросце 37 гадоў намаляваў свой першы аўтапартрэт. Ён вучыўся жывапісу ў музеях, дзе разглядаў палотны вялікіх майстроў і сяброў-імпрэсіяністаў. З забяспечанага чалавека Гаген раптоўна ператварыўся ў жабрака... Жонка-датчанка забрала дзяцей і вярнулася ў Капенгаген. Гаген невыносна пакутаваў ад недахопу грошай і бяздушнасці індустрыяльнага грамадства, якое, як ён лічыў, нясе толькі гібель усяму свету. Пачынаючы з 1890 года ён марыў пра Таіці, пра магчымасць пачаць новае жыццё...

Пасля прагляду фільма запланавана яго абмеркаванне ў рамках работы дыскусійнага клуба BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.


Фестываль «Вершы на асфальце»

Дзе: галерэя ТUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57) і кавярня-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Калі: 16-17 лютага, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел паэты, перакладчыкі і музыканты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Нарвегіі і Швецыі. Сярод шаноўных гасцей — зоркі еўрапейскай літаратуры: нарвежац Стэйнар Обстад, паэткі Атэна Фарухсад (Швецыя) і Вальжына Морт (ЗША-Беларусь).

Запланаваны паэтычныя чытанні, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, круглы стол па вяртанні рэпрэсаванай літаратуры, музычныя выступленні, перакладчыцкі батл, а таксама «Ноч паэзіі і музыкі» з узнагароджаннем фіналістаў конкурсу «Верш пра каханне». Акрамя таго, упершыню будзе ўручана прэмія імя Міхася Стральцова.


Фестываль лядовых скульптур

Фота БЕЛТА.

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пл. Калініна)

Калі: 17 лютага, 13:00

Колькі каштуе: 6 р.

Паглядзець і ацаніць працы лепшых прафесійных майстроў скульптуры, якія прымаюць удзел у міжнародных фестывалях, можна будзе з 15 лютага. Аднак афіцыйнае адкрыццё фестывалю лядовых скульптур адбудзецца 17 лютага а 13-й гадзіне.

Вясёлая інтэрактыўная святочная праграма пачнецца з тэатральнага шэсця. Наведвальнікаў чакае разнастайная праграма з песнямі, жартамі, беларускімі танцамі, конкурсамі і зімовымі гульнямі. Кульмінацыяй свята стане незабыўнае фаер-шоу, традыцыйны кулачны бой і спаленне пудзіла зімы, якое ўвасабляе ўсё самае дрэннае і цёмнае.


Шляхецкая Масленіца

Дзе: музейны комплекс «Дудуткі» (в. Пціч)

Калі: 17-18 лютага, 11:30

Колькі каштуе: 10 р., дзеці і падлеткі 6-17 год — 6 р., да 6 год — бясплатна

Вы зможаце акунуцца ў свет традыцый, стаць героем «шляхецкіх забаваў», дзе выпрабуеце свае сілу і спрыт у стральбе з лука, перацягванні ліны, розных гульнях і баях. Самым моцным і стойкім трэба будзе заваяваць «вяршыню» — масленічны слуп з падарункамі.

Акрамя таго, для добрага настрою вас чакаюць гарачыя блінцы, дранікі і іншыя стравы нацыянальнай кухні. Першая тысяча гасцей атрымае масленічны блінец абсалютна бясплатна!


Свята «Усходні Новы год»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: 18 лютага, 12:00

Колькі каштуе: 10 р. 80 к., дзеці, школьнікі, студэнты, пенсіянеры — 7 р. 20 к.

У гэты дзень гасцей чакае культурная падарожжа па традыцыях Паднябеснай, Краіны ранішняй свежасці і Краіны ўзыходзячага сонца.

Вы пазнаёміцеся з сімваламі ўсходняга Новага года, паспрабуеце сябе ў кітайскай каліграфіі, зловіце ўсходні дух у традыцыйных гульнях, разгадате кітайскія загадкі, зможаце ўбачыць відэаролікі з вандровак па краінах Далёкага Усходу. І гэта далёка не ўсё!


Парк чароўных ліхтароў

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе: 10 р., 6 р. — студэнты, 4 р. — школьнікі

26 студзеня ў парку «Дрымлэнд» адкрылася цудоўная экспазіцыя ў выглядзе светлавых дыёдных інсталяцый. Вялікая колькасць фігур раскіданыя па ўсім парку. З усёй гэтай прыгажосцю вы можаце фатаграфавацца і заліваць здымкі ў сацыяльныя сеткі (чым не нагода абнавіць свой Instagram?). Больш за 40 розных кампазіцый чакаюць вас! Праца пачынаецца з першай цемрай — з 16:30 і доўжыцца да 23:30 кожны дзень.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.